Вы тут

Традыцыя, якая дорыць радасць


Дабрачынная навагодняя акцыя «Нашы дзеці» пройдзе ў краіне з 10 снежня 2015 года па 10 студзеня 2016 года. Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай Саўміна, паведамляе БЕЛТА.

У акцыі прымуць удзел кіраўнікі як рэспубліканскіх, так і мясцовых органаў улады. Яны наведаюць апякунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем'і, якія выхоўваюць інвалідаў, а таксама цэнтры рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы і г.д. Па традыцыі дзяцей павіншуюць з Калядамі і Новым годам, перададуць падарункі, дапамогуць вырашыць існуючыя праблемы.

Таксама ў пастанове гаворыцца, што 24 снежня 2015 года плануецца правесці дабрачыннае навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі з удзелам дзяцей 8-14 гадоў з ліку сірот; дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі; выхаванцаў дзіцячых дамоў; дзяцей-інвалідаў; дзяцей з сем'яў бежанцаў; выхаванцаў кадэцкіх вучылішчаў і г.д. Плануецца, што ў гэтым свяце прымуць удзел па 100 дзяцей ад кожнай вобласці, за выключэннем Мінскай, ад якой будзе 300 дзяцей. Ад Мінска будзе 1570 дзяцей, у тым ліку вучні Рыжскай беларускай гімназіі, а таксама Беларускай сярэдняй школы імя Францыска Скарыны (Вільнюс).

Аргкамітэт па арганізацыі цэнтральнага свята ў Мінску ўзначаліла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава. Таксама ў яго ўвайшлі міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, іншыя прадстаўнікі кіраўніцтва органаў улады, Палаца Рэспублікі і Белтэлерадыёкампаніі.

Аналагічныя святы рэкамендавана правесці аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму з 26 па 30 снежня 2015 года, у тым ліку не толькі на ўзроўні абласцей, але таксама гарадоў і раёнаў. Расходы на правядзенне акцыі «Нашы дзеці» будуць пакрывацца за кошт сродкаў, прадугледжаных рэспубліканскім бюджэтам, і за кошт пазабюджэтных сродкаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.