Вы тут

Выцягнула кашалёк у падземцы


Цягам некалькіх сутак супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС сталіцы ўстанавілі і затрымалі жанчыну, якая здзейсніла крадзеж кашалька ў вагоне электрапоезда метрапалітэна.

— 38-гадовая мінчанка скрала кашалёк у грамадзянкі Кітая. Скарыстаўшыся бесклапотнасцю пасажыркі і перапоўненасцю вагона, яна дастала кашалёк з сумкі пацярпелай. У ім было 10 мільёнаў рублёў і 900 долараў, — паведаміла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — Раней зламысніца была неаднаразова судзіма за здзяйсненне аналагічных крадзяжоў. Заведзена крымінальная справа, жанчыне пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.