Вы тут

Страціў і волю, і мапед, і грошы...


Абмежаванне свабоды, велізарны штраф, пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі і канфіскацыя мапеда — такім быў прыгавор суда Партызанскага раёна сталіцы па справе 24-гадовага мінчаніна, які, ужо асуджаны за язду ў нецвярозым стане, зноў сеў за руль «пад градусам».

— Упершыню малады чалавек трапіў пад увагу супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі яшчэ ў ліпені 2010 года. Тады хлопец раз'язджаў па сталічнай вуліцы Варвашэні, не маючы права кіравання. За падобнае парушэнне інспектары ДПС ДАІ спынялі яго і пазней, — распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева. — Дарэчы, малады чалавек вадзіцельскае пасведчанне так і не атрымаў: у жніўні 2013 года дарожная міліцыя затрымала хлопца за ваджэнне ў нецвярозым стане, праз некалькі дзён сітуацыя паўтарылася. У выніку за паўторнае кіраванне транспартным сродкам цягам года ў стане алкагольнага ап'янення мінчанін прадстаў перад судом. У той раз яго пазбавілі права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на пяць гадоў, а таксама прызначылі штраф у памеры 300 базавых велічынь. Аднак ні судзімасць, ні ўнушальны штраф не спынілі мінчаніна. Летам ён зноў сеў за руль мапеда, «заклаўшы за каўнер», за што раённы аддзел Следчага камітэта завёў у адносінах да маладога чалавека ўжо дзве крымінальныя справы.

Выязное пасяджэнне суда ў аддзеле ДАІ Партызанскага РУУС скончылася для хлопца двума гадамі абмежавання волі з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі ўсіх катэгорый на пяць гадоў, а таксама штрафам у памеры 400 базавых велічынь. Апроч таго, мапед, на якім ехаў падсудны, падлягае канфіскацыі. За ўсім гэтым у якасці «гледачоў» назіралі злосныя парушальнікі, якія таксама папалі пад увагу ДАІ за язду «пад градусам». Ці зробяць яны высновы?..

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?