Вы тут

Вясковец паляваў з размахам...


У Барысаўскім раёне дзяржінспектары разам з міліцыянерамі выявілі браканьера, які незаконна здабыў як мінімум... дзесяць жывёл.

— У нелегальным паляванні падазраецца жыхар вёскі Перасады. Паўгода таму мужчына вярнуўся дадому з месцаў пазбаўлення волі. Нядаўна паступіў сігнал, што быццам бы вясковец захоўвае выбуховыя рэчы. Калі да яго прыйшлі з праверкай, падазраваны кінуўся на ўцёкі, — распавяла прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч. — У доме мужчыны былі знойдзены не толькі порах і патроны, але яшчэ і вялікі браканьерскі арсенал: дзве сеткі і 25 розных пастак. А яшчэ дзевяць шкур бабра і шкура чырванакніжнага барсука. Згодна з папярэдняй ацэнкай, жывёлы былі здабыты цягам апошніх двух месяцаў.

Праз суткі ўцякач здаўся сам. Зараз з парушальнікам працуе следчая група. Незаконнае паляванне і здабыча чырванакніжнай жывёлы могуць каштаваць браканьеру больш чым 200 мільёнаў рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».