Вы тут

Фінансавы рынак робіцца больш адкрытым


Нацыянальны банк Беларусі ў лістападзе прыступіў да публікацыі аператыўнай інфармацыі аб паказчыках працы рынку міжбанкаўскіх крэдытаў (МБК), паведамляе прэс-служба рэгулятара.

Спецыялісты Нацбанка ўпэўнены, што публікацыя аператыўнай інфармацыі створыць унутрыдзённы індыкатар кошту кароткатэрміновых рэсурсаў міжбанкаўскага рынку, даступны ў фармаце, блізкім да рэжыму рэальнага часу. Гэтая мера будзе спрыяць павышэнню празрыстасці цэнаўтварэння на кароткатэрміновым грашовым рынку і далейшаму развіццю фінансавага рынку Беларусі, лічаць эксперты Нацбанка.

Такім чынам, цяпер на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка будзе ў вольным доступе размяшчацца абагульненая інфармацыя аб колькасці здзелак па прадастаўленні аднадзённых міжбанкаўскіх крэдытаў у нацыянальнай валюце, іх агульнай суме і сярэднеўзважанай працэнтнай стаўцы. Спецыялісты растлумачылі, што паказчыкі МБК будуць разлічвацца па здзелках, якія заключаюцца з пачатку дня з нарастаючым вынікам на працягу аднаго дня. Інфармацыя будзе абнаўляцца кожныя 30 хвілін на працягу ўсяго часу працы сістэмы BІSS.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».