Вы тут

У Брэсцкай крэпасці згадалі Першую сусветную вайну


Навукова-практычная канферэнцыя «Урокі гісторыі. Першая сусветная вайна» стала яшчэ адным крокам на шляху аднаўлення гістарычнай памяці — так ахарактарызаваў мерапрыемства генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў Брэсце Ігар КАНЯКІН.

На канферэнцыю запрасілі школьнікаў, студэнтаў, прадстаўнікоў моладзі, якія цікавяцца гісторыяй свайго горада і сваёй радзімы. Для многіх з іх трагічныя падзеі стагадовай даўніны ў Брэсце, ды і на тэрыторыі Беларусі, сталі амаль што адкрыццём. Таму яны асабліва ўважліва слухалі даклады пра генерала Брусілава і іншых военачальнікаў таго часу.

Дырэктар мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» Рыгор БЫСЮК агучыў цікавую ідэю па стварэнні пры крэпасці ваенна-гістарычнага таварыства. Адзначалася, што падобная арганізацыя ёсць у Маскве. Служыць яна справе ўвекавечання памяці, патрыятычнаму выхаванню, захаванню гістарычнай праўды. Грамадскае аб'яднанне такога кшталту з часам можа паявіцца і ў Брэсце.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».