Вы тут

Мільярды падаткаў не заплацілі


Камітэт дзяржбяспекі спыніў незаконную дзейнасць міжнароднай злачыннай групы, якая не заплаціла падаткаў на буйныя сумы. Толькі чатыры фірмы з групы кампаній «Біякам» не выплацілі за апошнія гады 144 млрд рублёў падаткаў. Злачынная схема была распрацаваная па ініцыятыве кіраўніка групы кампаній «Біякам» з прыцягненнем шэрагу падкантрольных замежных камерцыйных структур з васьмі краін, паведамляе прэс-служба КДБ Беларусі.

Аналагічныя «шэрыя» схемы яшчэ больш маштабна выкарыстоўваліся і кіраўнікамі ЗАТ «Консул» (г. Брэст), злачынная дзейнасць якіх спынена ў кастрычніку. Пасля прыбыцця прадукцыі ў пункты мытнага афармлення Беларусі прадстаўнікі злачыннай групы мянялі міжнародныя таварасуправаджальныя дакументы на фіктыўныя. Адпраўнікамі замест фірмаў-вытворцаў указваліся падкантрольныя афшорныя кампаніі, а кошт тавару павялічваўся да трох разоў. На ўнутраным рынку гэтыя тавары прадаваліся прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу з мінімальнай гандлёвай надбаўкай, што дазваляла заяўляць аб мінімальных даходах і выплачваць сумы падаткаў толькі з нязначнай часткі рэальнага прыбытку. Асноўная яго частка вярталася ў замежнай валюце за мяжу падстаўным пастаўшчыкам.

Разам з тым харчовыя дабаўкі, ветэрынарныя прэпараты, матэрыялы і тэхналагічнае абсталяванне складае, як вядома, значную частку сабекошту прадукцыі птушка- і жывёлагадоўлі. Іх завышаны кошт выклікаў завышаны кошт на адпаведную прадукцыю ў гандлёвай сетцы, а значыць, звышдаходы фарміраваліся і за кошт павышаных расходаў спажыўца, падкрэсліваюць у ведамстве.

У дачыненні да кіраўніка групы кампаній «Біякам» і шасці прадстаўнікоў яе кіраўніцтва заведзены крымінальныя справы за ўхіленне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры, што пагражае пазбаўленнем волі тэрмінам да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.