Вы тут

Дэбашыр у шматпавярховіку


Учора жыхарам аднаго са шматпавярховікаў у Светлагорску давялося перажыць надзвычайную сітуацыю. Мужчына, што пражывае на шостым паверсе дома, знаходзіўся ў неадэкватным стане і пагражаў самазабойствам.

Грамадзянін разбіў шыбу і пачаў выкідаць праз акно рэчы з уласнай кватэры. Праз гэта быў пашкоджаны аўтамабіль, прыпаркаваны каля шматпавярховіка. Акрамя гэтага, мужчына забарыкадаваў дзверы і адкрыў газ. Па выкліку на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі МУС, МНС, хуткай медыцынскай дапамогі і газавай службы. Апошнія перакрылі доступ паліва ў кватэру.

Пасля ўскрыцця дзвярэй жылец-зачыншчык узброіўся акрываўленым нажом і пагражаў, што заразіць ВІЧ-інфекцыяй любога, хто да яго наблізіцца. Пасля падпаліў некалькі ёмістасцяў з невядомым гаручым, з-за якога ў кватэры пачаўся пажар. Узгаранне ліквідавалі ратавальнікі, жыхары дома былі эвакуяваны. Для вырашэння сітуацыі з Гомеля выклікалі групу спецназа. Прыкладна а 16-й гадзіне парушальніка спакою затрымалі пры дапамозе шумавой гранаты.

Як паведаміў «Звяздзе» начальнік аддзела ўнутраных спраў Светлагорскага райвыканкама Рыгор КУЗЬМЕНКА, затрыманага даставілі ў аддзяленне міліцыі. Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам або якое выклікае прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры». Падазраванаму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад трох да дзесяці гадоў.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.