Вы тут

Акцэнт — на імпэт і крэатыў


Першы адкрыты фестываль маладзёжных СМІ «Маладзёжны акцэнт», у праграму якога ўвайшоў і ІV гарадскі конкурс «Крэатыўны вядучы», адбыўся ў сталіцы ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. У творчым спаборніцтвы ўдзельнічалі навучэнцы і студэнты, якія спрабуюць свае сілы ў журналістыцы — маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў.

5-13

Да ўдзелу ў фестывалі было пададзена 18 заявак ад СМІ і 15 заявак ад юных вядучых. Па трох намінацыях — «Друкаваныя СМІ», «Інтэрнэт-СМІ» і «Відэапраграма» — пераможцы атрымалі дыпломы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і памятныя прызы і падарункі ад партнёраў фестывалю. Прычым па кожнай з іх вызначылі адразу па два трыумфатары — настолькі кампетэнтнае журы ўразілі і не пакінулі абыякавымі работы ўдзельнікаў.

У яго склад уваходзілі эксперты з Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: кандыдат філалагічных навук, дацэнт, член камітэта па этыцы і прэміях Беларускага саюза журналістаў Пётр Дарашчонак і намеснік дэкана факультэта журналістыкі па творчым супрацоўніцтве са СМІ Таццяна Сіліна-Ясінская.

У намінацыі «Друкаваныя СМІ» першае месца было прысуджана газеце «БДАТУ сёння» Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта, другое — газеце «LechDaіly» Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (якая да таго ж стала пераможцам і ў намінацыі «Народны выбар»).

У намінацыі «Інтэрнэт-СМІ» першае месца заваявала інтэрнэт-газета «Дыялог» Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО», другое — інтэрнэт-версія газеты «Весткі БНТУ» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У намінацыі «Відэапраграма» была ўшанавана відэапраграма «70 гадоў Перамогі» маладзёжнага ТБ Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Найлепшым крэатыўным вядучым у малодшай узроставай групе названы Арсеній Пятровіч з Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа электронікі, у старшай — Вольга Быкава з Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Нарэшце, спецыяльны прыз ад арганізатараў дастаўся газеце «Імпульс» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.