Вы тут

Вы чулі пра ганцавіцкія ясені?


Юныя лесаводы са школьнага лясніцтва Раздзялавіцкай сярэдняй школы Ганцавіцкага раёна Наталля і Ганна Рабцэвічы былі адзначаны спецыяльным прызам ХІІ Міжнароднага юніёрскага ляснога конкурсу і ўзнагароджаны Ганаровай граматай камітэта Дзяржаўнай Думы РФ па прыродных рэсурсах, прыродакарыстанні і экалогіі.


Конкурс праходзіў у Суздалі, сёлета ўпершыню — пры падтрымцы ўрада Расійскай Федэрацыі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 43 удзельнікі з 26 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Было заслухана 35 конкурсных работ. Тэмы былі часам даволі экзатычныя. Напрыклад, студэнтка з Бразіліі прэзентавала свае даследаванні басейна ракі Парарангаба, а студэнт з Нарвегіі расказаў пра тое, якую пагрозу для Еўропы ўяўляе янотападобны сабака. Беларускія школьніцы прадставілі на суд аўтарытэтнага міжнароднага журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі Расіі, Германіі, Беларусі, Бразіліі, Арменіі і іншых краін, работу «Вывучэнне папуляцыі вырастання ясеня звычайнага і ацэнка стану ясеневых насаджэнняў на тэрыторыі Раздзялавіцкага лясніцтва Ганцавіцкага лясгаса». Пераможцам конкурсу стаў Раман Баброўскі з Расіі. Ён цягам трох гадоў вёў даследчую работу на невялікім балоце ў Наўгародскай вобласці: рабіў свідравіны, адбіраў узоры торфу і ў выніку склаў каталог раслін, якія раслі тут цягам некалькіх соцень гадоў.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі заклалі ліпавую алею ў цэнтры Суздаля — прадстаўнік ад кожнай краіны пакінуў такую памяць у горадзе аб маладых лесаводах.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».