Вы тут

Анкеты — толькі праз афіцыйную сістэму


Пасольства Польшчы ў Беларусі перасцерагае аб фальшывай сістэме рэгістрацыі візавых анкет. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Пасольства Польшчы ў Мінску Ганна Дзерска.

«Пасольства Польшчы ў Беларусі перасцерагае пра небяспеку выкарыстання фальшывай сістэмы рэгістрацыі візавых анкет e-konsulat.by, што імітуе афіцыйную сістэму рэгістрацыі, якой карыстаюцца польскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Беларусі выключна праз e-konsulat.gov.pl», — паведаміла Ганна Дзерска. Прэс-сакратар падкрэсліла, што Пасольства Польшчы не мае ніякага дачынення да ўсялякага кшталту неафіцыйных формаў рэгістрацыі візавых анкет і не нясе адказнасці за магчымыя наступствы такой рэгістрацыі. Адпаведнае апавяшчэнне аб праблеме ўжо накіравана па дыпламатычных каналах беларускаму боку. Ганна Дзерска нагадала, што актуальная інфармацыя аб парадку рэгістрацыі візавых анкет пастаянна размяшчаецца на афіцыйным сайце Пасольства Польшчы ў Беларусі і на старонцы пасольства ў Тwіtter.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.