Вы тут

Кропкі супрацоўніцтва


"Мы сапраўды надаём вельмі вялікае значэнне супрацоўніцтву з Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН", — сказаў Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, падчас сустрэчы з выканаўчым сакратаром ЕЭК ААН Крысціянам Фрыісам Бахам.

"Мы дастаткова актыўна карыстаемся аналітычнай і экспертнай інфармацыяй, якая фарміруецца ў вашай установе, — заявіў спікер верхняй палаты, кажучы пра супрацоўніцтва Беларусі і камісіі. — Мы маладая дзяржава і фарміруем уласную нарматыўна-прававую базу". Па словах сенатара, менавіта таму аналітычная дапамога, рэкамендацыі сёння вельмі запатрабаваны. Для беларускага боку асабліва актуальныя матэрыялы, якія тычацца гандлёвых бар'ераў і інтэграцыйных працэсаў.

Сёння Беларусь экспартуе каля 65% сваёй прадукцыі. "Таму нам, вядома, трэба ўсяляк садзейнічаць экспарту гаспадарчых суб'ектаў і, безумоўна, актыўна працаваць у рамках інтэграцыйных утварэнняў", — упэўнены парламентарый. Ён адзначыў, што ЕАЭС, як новае інтэграцыйнае аб'яднанне, таксама імкнецца пераймаць тое карыснае, што ідзе ад такіх арганізацый, як ЕЭК ААН.

"Савет Рэспублікі станоўча ставіцца да нядаўна падпісанай рамачнай праграмы ААН па аказанні дапамогі ў развіцці Беларусі", — сказаў Міхаіл Мясніковіч. За садзейнічанне ў гэтым старшыня Савета Рэспублікі падзякаваў пастаяннаму прадстаўніку Праграмы развіцця ААН у Беларусі Санаку Самарасінху. І, звяртаючыся да выканаўчага сакратара ЕЭК ААН, прапанаваў абмеркаваць супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім і Еўразійскім эканамічным саюзамі.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».