Вы тут

Удзельнікаў і гасцей XXІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» з яго адкрыццём павіншаваў Аляксандр Лукашэнка


У віншаванні гаворыцца, што цяперашні форум асаблівы, ён праходзіць у год 120-годдзя кінематографа — аднаго з самых маладых відаў мастацтва, якое за сваю кароткую гісторыю паспела заваяваць сэрцы мільёнаў людзей.

«У нашай краіне прыкладаюцца значныя намаганні для захавання дасягненняў айчыннага кіно, яго развіцця і папулярызацыі ў свеце, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — З года ў год наш фестываль дорыць гледачам радасць сустрэч з новымі фільмамі і іх стваральнікамі, а прафесіяналам дае шырокія магчымасці для актыўнага творчага дыялогу з прадстаўнікамі розных краін».

Прэзідэнт выказаў перакананасць, што і ў далейшым форум будзе служыць высакароднай справе сцвярджэння гуманістычных і маральных ідэалаў у сучасным кінамастацтве, умацаванню культурнага супрацоўніцтва паміж народамі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.