Вы тут

Гарызонты супрацоўніцтва


Беларуска-кітайскія дамоўленасці на вышэйшым узроўні будуць рэалізаваны ў тэрмін.

Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі Кітая, спецпрадстаўніком КНР па справах міжнародных перамоў па гандлёвых пытаннях Чжун Шанем.

Вітаючы кітайскую дэлегацыю, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Дзякую за тыя цёплыя словы, якія выказаў Старшыня КНР пасля абрання мяне Прэзідэнтам, а таксама за тую каласальную падтрымку, якую Кітай ажыццяўляе ў дачыненні да Беларусі».

Падчас сустрэчы кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мае намер абмеркаваць з Чжун Шанем увесь спектр тэм беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння. «Што тычыцца асноўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку стварэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», які Старшыня КНР назваў жамчужынай новага Шаўковага шляху, то я думаю, што тыя задачы, якія былі пастаўлены падчас візіту Сі Цзіньпіна ў Мінск, рэалізуем ў тэрмін. А калі мы аператыўна папрацуем, то будзем ісці і з апярэджаннем», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Чжун Шань, які прыехаў прадстаўляць Кітай на інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі, перадаў Аляксандру Лукашэнку найлепшыя пажаданні ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і павіншаваў з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. «Мой удзел у якасці спецпасланніка Старшыні КНР на інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі чарговы раз сведчыць аб вялікай увазе, якую Сі Цзіньпін надае кітайска-беларускаму супрацоўніцтву, а таксама аб глыбокай дружбе з вамі», — сказаў Чжун Шань. Ён лічыць, што добрыя асабістыя адносіны паміж двума лідарамі маюць вялікае значэнне ў развіцці кантактаў паміж Рэспублікай Беларусь і КНР.

На перамовах гаворка ішла аб пашырэнні і паглыбленні ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма дзяржавамі па ўсіх напрамках, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Вялікая ўвага была ўдзелена рэалізацыі канцэпцыі «Адзін пояс — адзін шлях», актыўны ўдзел у якой мае намер прыняць Беларусь.

У цэнтры ўвагі былі пытанні будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Адзначалася, што парк закліканы стаць цэнтрам міжрэгіянальных беларуска-кітайскіх сувязяў, якім Беларусь і Кітай надаюць вялікае значэнне. Размова ішла таксама аб магчымасці спрашчэння гандлёва-эканамічных сувязяў і ліквідацыі бар'ераў з мэтай паскарэння тэмпаў развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, абмеркаваны пытанні рэалізацыі буйных сумесных праектаў, а таксама супрацоўніцтва ў фінансава-крэдытнай сферы. Узаемным было меркаванне аб усебаковым пашырэнні беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.