Вы тут

У сутонне на лайбе з бучам


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:

Сутонне — паўзмрок, прыцемкі. «Ішоў дзед Талаш з такім меркаваннем, каб на сядзібу папасці ў сутонне», — пісаў Я. Колас у аповесці «Дрыгва».

Лайба — вялікая парусная лодка. Дарэчы, слова балтыйскага паходжання. Балты такую вялікую лодку называюць лойвай.

Буч — рыбалоўная снасць з лазовых дубцоў.

Азярод — прыстасаванне з жэрдак для дасушвання травы.

Пыха — фанабэрыстасць, ганарлівасць.

Кайстра — торба, клунак. Слова прыйшло да нас з лацінскай мовы праз польскую.

Вочы на лоб лезуць — выраз мае два значэнні: першае — гэта калі ад моцнага невыноснага болю, а другое — калі ад здзіўлення, ад страху, спалоху ці яшчэ ад чаго. Да фразеалагізма ў другім значэнні ёсць шмат сінонімаў, часам вельмі сакавітых: «кроў у жылах стыне», «паджылкі трасуцца», «блохі падохлі», «валасы дуба сталі», «каленкі дрыжаць». Рускія скажуць у такім выпадку — душа в пятки.

Біты воўк — вопытны, бывалы чалавек. Беларускія сінонімы — стары верабей, стрэляная птушка. Рускія — стреляный воробей, тёртый калач.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».