Вы тут

«Сэлфі» з каларытам


Міжнароднае радыё «Беларусь» чакае вашы фотаздымкі.

У першы дзень зімы міжнароднае радыё «Беларусь» запусціць конкурс фотапартрэтаў («Сэлфі») пад дэвізам «Прывітанне, Беларусь!». Яго асноўная мэта — папулярызаваць веды пра нашу краіну, а таксама прыцягнуць увагу замежных слухачоў да праграм радыё. Удзел у конкурсе могуць прыняць усе ахвотныя без абмежавання ўзросту і грамадзянства.

Удзельнікам конкурсу неабходна прадставіць на конкурс «сэлфі», якія сімвалізуюць веды пра Радзіму, любоў і цікавасць да нашай краіны, а таксама веданне праграм радыё «Беларусь». Сюжэт фатаграфіі павінен адлюстроўваць спецыфіку або каларыт месца, дзе рабілася здымка. Абавязковая ўмова — наяўнасць надпісу «Прывітанне, Беларусь!» на любой мове ў адвольнай форме.

Прыём работ на конкурс будзе ажыццяўляцца са снежня 2015 па люты 2016 года. У сакавіку журы, у склад якога ўвойдуць члены мастацкага савета радыё «Беларусь», а таксама прадстаўнікі творчых саюзаў Беларусі, падвядзе вынікі. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў красавіку наступнага года.

«Галоўнае, каб удзельнікі конкурсу праявілі цікавасць да нашай краіны, сталі нашымі пастаяннымі слухачамі і сябрамі. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі з сімволікай радыё «Беларусь», а іх фотаработы мы размесцім на нашым сайце. Акрамя гэтага, аповед пра пераможцаў конкурсу і інтэрв'ю з імі прагучаць у нашым радыёэфіры», — адзначыў галоўны дырэктар міжнароднага радыё «Беларусь» Навум Гальпяровіч.

Падрабязнасці конкурсу «Сэлфі» шукайце на афіцыйных сайтах медыяхолдынга Белтэлерадыёкампаніі і радыё «Беларусь», а таксама на старонцы радыёстанцыі ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.