Вы тут

«Асеннія заплывы» ў абноўленым басейне


Традыцыйныя спаборніцтвы «Асеннія заплывы» адбыліся ў Клецку, што на Міншчыне. Знамянальна, што яны прайшлі ў капітальна адрамантаваным басейне фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.

На прывядзенне басейна ў бездакорны стан затрачана больш як 1,3 млрд рублёў. Большасць сродкаў выдаткавана з абласнога бюджэту. На аб'екце заменена каналізацыйная сістэма, дзверы, плітка, столь, а таксама добраўпарадкаваны санітарныя вузлы і душавыя пакоі, адрамантаваны гардэроб. Зусім іншы выгляд набыў і непасрэдна сам басейн: новыя абліцоўка, сістэма пералівання вады.

Рэканструкцыю комплексу плануецца прадоўжыць. На чарзе — добраўпарадкаванне першага паверха будынка, адміністрацыйнага корпуса і спартыўнай залы.

А 7 лістапада адбудзецца адкрыццё фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Стоўбцах. Налета такі цэнтр з'явіцца ў Валожынскім раёне.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.