Вы тут

«Зорка Венера» і іншыя


Адкрыццё «Беларускай музычнай восені» з айчыннай музыкай.

Амаль увесь месяц нас чакаюць канцэрты, выканаўцы, якія даносяць да нас думкі людзей, якім дадзена здольнасць выказвацца на мове музыкі. Яна ўніверсальная, але... Ёсць гучанне, уласцівае Беларусі. Яго мог перадаваць, у прыватнасці, кампазітар Юрый Семяняка, аўтар опер і песень, што сталі класікай беларускай музыкі. Адкрыццё фестывалю: канцэрт у гонар народнага артыста Беларусі Юрыя Семянякі (сёлета яму споўнілася б 90 гадоў) у Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі 5 лістапада.

Цудоўныя мелодыі Юрыя Семянякі на слыху: песня «Ты мне вясною прыснілася» адразу западае ў душу, варта толькі пачуць. Таксама як і купалаўскі верш «Явар і каліна», што, дзякуючы кампазітару, стаў песняй. Не, цудоўным творам, у якім прыгожая, запамінальная мелодыя выяўляе душу паэзіі. Ён так адчуваў. Атрымлівалася значна. Гэтыя мелодыі можна насіць з сабой і спяваць у душы. Ён з тых кампазітараў, якія песню ўмелі ператварыць у твор мастацтва. Песень Юрый Семяняка стварыў больш за 300.

А былі яшчэ і творы для тэатра (у асноўным музычнага), оперы, усе на нацыянальную тэматыку: «Калючая ружа», «Калі ападае лісце», «Зорка Венера», «Новая зямля». Ён тонка адчуваў беларускую паэзію, увесь лірызм вершаў перадаваўся яго музыцы. У оперы, прысвечанай Максіму Багдановічу (створанай паводле вершаў паэта), кампазітар умудрыўся нагадаць пра папулярны ў народзе раманс «Зорка Венера», створаны Сымонам Рак-Міхайлоўскім (ён быў рэпрэсаваны, але мелодыя жыла!). І «Новая зямля» ў яго музычнай інтэрпрэтацыі загучала як харавая опера: трэба пачытаць паэму, каб зразумець, чаму ў кампазітара гучыць шматгалоссе. Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя Жыновіча пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца мае безліч магчымасцей, каб перадаць лірызм і тонкую пачуццёвасць, унутраную энергію і шматгалоссе, уласцівае беларускаму жыццю, якое ўлавіў Юрый Семяняка. Дырыжор канцэрта «Навек люблю і памятаю» Аляксандр Высоцкі. Але гэта цудоўная магчымасць пачуць фрагменты з опер і аперэт, песні чалавека, які ўзначальваў Саюз кампазітараў Беларусі. На сцэне спяваць будуць зоркі: Наталля Гайда, для якой Семяняка шмат пісаў, салісты нацыянальнай оперы Наталля Акініна, Уладзімір Громаў, Алена Сіняўская і папулярныя эстрадныя артысты, сярод якіх Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч.

Ларыса ЦІМОШЫК

tsimoshyk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.