Вы тут

Дэсерты з яблыкаў


Яблычна-тварожная фантазія

7-7

Спатрэбіцца: рыс — 250 г, малако — 1 л, яблыкі — 400 г, тварог — 250 г, масла — 50 г, яйка — 4 шт., цукар — 100 г, лімон, карыца, манка.

Рыс трэба зварыць у малацэ. А пакуль ён гатуецца, наразаем яблыкі, дабаўляем у іх лімонны сок і карыцу. Асобна змешваем тварог з маслам, узбітымі яйкамі, цукрам і лімоннай цэдрай. Злучаем тварог з рысавай кашай. Змазваем маслам форму для запякання, пасыпаем яе манкай, выліваем падрыхтаваную масу, зверху размяркоўваем здробненую садавіну і пасыпаем цукрам. Запякаем дэсерт у духоўцы 35 хвілін пры тэмпературы 180 °С.

Яблыкі на паветранай пярыне

7-6

Спатрэбіцца: яблыкі — 3 шт., яйкі — 3 шт., цукар — 150 г, мука — 200 г, масла — 50 г, разрыхляльнік — 1 ч. л., дробка солі, ванілін.

Яблыкі рэжам буйнымі кавалачкамі. Бялкі з трох яек узбіваем у моцную пену, паступова дабаўляем цукар, жаўткі, растопленае масла і ў тры пальцы ванілі. Затым паступова падсыпаем муку, разрыхляльнік і ў тры пальцы солі. Змазваем форму для запякання алеем і выкладваем палову цеста. Зверху высыпаем яблыкі і закрываем іх другой паловай цеста. Запякаем 20-25 хвілін пры тэмпературы 180 °С. Галоўнае — не адчыняць духоўку раней, каб цеста не апала.

Салодкае яблычнае сэрца

7-8

Спатрэбіцца: яблыкі — 6 шт., аўсяныя шматкі — 3 ст. л., фінікі — 100 г, масла — 30 г, цукар, карыца.

Бярэм некалькі яблыкаў, зразаем верх, выразаем мякаць, каб атрымаліся «збанкі». Дробна наразаем яблычную мякаць і змешваем яе з аўсянымі шматкамі, здробненымі фінікамі, карыцай і цукрам на смак. Начыняем гэтай сумессю яблычныя «збанкі», кладзем зверху кожнага па кавалачку масла і запякаем у духоўцы 15-20 хвілін пры тэмпературы 180 °C. Такі дэсерт з печаных яблыкаў — выдатная альтэрнатыва каларыйнай выпечцы.

Яблычна-гарбузовы дуэт

7-5

Спатрэбіцца: яблыкі — 4 шт., масла — 20 г, гарбуз, ёгурт — 200 г, жэлацін — 10 г, мёд — 50 г, карыца, тлустыя вяршкі — 100 г.

Яблыкі рэжам лустачкамі і тушым у масле пяць хвілін. Калі яны дадуць сок, дадаем карыцу і большую частку мёду. Наразаем гарбуз кубікамі, дабаўляем да яблыкаў і тушым, пакуль ён не размякчыцца. Гатовую сумесь астуджаем, пераліваем у блендар, дабаўляем ёгурт і ўзбіваем у аднастайную масу. Затым уводзім распушчаны ў вадзе жэлацін і мёд. Зноў узбіваем масу. Разліваем па крэманках або кактэйльных шклянках і ўпрыгожваем узбітымі вяршкамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.