Вы тут

Міфы аб жаночых упрыгажэннях


Міф першы. Біжутэрыя падыходзіць толькі маладым дзяўчатам.

Біжутэрыя ад біжутэрыі адрозніваецца. Так, калі вы юныя, на вас добра будзе глядзецца і капеечны кулон. Але калі вы перасягнулі парог трыццацігоддзя, то варта звярнуць увагу не толькі на каштоўнасці, але і на дарагую біжутэрыю. Галоўнае, каб яна гарманічна спалучалася з адзеннем і астатнімі рысамі вашага стылю.

Міф другі. Нельга спалучаць біжутэрыю з каштоўнымі камянямі і металамі або золата з серабром.

Можна прытрымлівацца гэтага правіла, калі вы ідзяце на нейкае элітнае мерапрыемства. Але ў іншых выпадках можна ўпрыгожыць сябе ў больш свабодным стылі. Дапусцім, надзець залатыя завушніцы, залаты ланцужок, сярэбраны ланцужок і кулон з біжутэрыі. Пярсцёнкі наогул могуць быць выкананы з розных матэрыялаў, галоўнае — каб хаця б адзін з іх спалучаўся з астатнімі ўпрыгажэннямі. Калі ў вас залатыя завушніцы — хай хаця б адзін з пярсцёнкаў будзе з золата. Калі на вас надзеты сярэбраны ланцужок — хоць адзін пярсцёнак павінен быць з серабра.

Міф трэці. Нельга насіць некалькі падобных упрыгажэнняў адначасова

Гледзячы якіх. Калі вы надзелі на шыю кулон або ланцужок, то надзетыя зверху пацеркі толькі дапоўняць вобраз. Калі ланцужкі розныя па дызайне, яны таксама адзін аднаму не перашкодзяць. А вось калі вы начапілі пацеркі або калье розных колераў і дызайну, гэта можа выглядаць безгустоўна. Пярсцёнкаў на пальцах таксама можа быць некалькі. Але пажадана, каб яны гарманіравалі адзін з адным, а таксама з вашым адзеннем і астатнімі ўпрыгажэннямі. Тое ж і з бранзалетамі.

7-9

Міф чацвёрты. Буйныя ўпрыгажэнні не падыходзяць поўным, а дробныя — худым.

Наадварот. Масіўныя завушніцы адцягнуць увагу ад вашай поўнай таліі і пухлых шчок, а буйныя пацеркі схаваюць тлушчавыя складкі на шыі. А вось тонкія ланцужкі, кулоны, завушніцы і пярсцёнкі з невялікімі камянямі толькі падкрэсляць зграбнасць і вытанчанасць, дапоўняць імідж «худышкі». Худзенькая дзяўчына ў залішне масіўных упрыгажэннях можа глядзецца проста камічна, не кажучы ўжо пра тое, што гэта будзе яе старыць.

Міф пяты. Нельга спалучаць буйныя і дробныя ўпрыгажэнні.

«Асноўны» камплект лепш надзяваць аднаго калібру. Але калі на вас ужо надзета некалькі рознакаліберных ланцужкоў і кулонаў, то можаце дазволіць сабе, скажам, надзець завушніцы з буйнымі камянямі і пярсцёнак з дробным каменьчыкам. Ролю тут адыгрывае спалучальнасць колераў і афармлення, а зусім не памеры.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.