Вы тут

У лістападзе ў Мінску праходзіць месячнік «Не» п'янству на вытворчасці!»


Падчас яго пройдуць рэйды-праверкі па выяўленні работнікаў у стане алкагольнага ап'янення на вытворчых пляцоўках і будоўлях, пры эксплуатацыі транспартных сродкаў.

Будуць таксама выяўляцца факты незаконнай рэалізацыі алкаголю на тэрыторыях, прылягаючых да буйных прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый, будаўнічых аб'ектаў.

Сумесныя абследаванні прадпрыемстваў і будоўляў правядуць мабільныя групы па пытаннях аховы працы адміністрацый раёнаў і Мінгарвыканкама з удзелам прадстаўнікоў гарадскога клінічнага наркалагічнага дыспансера і органаў унутраных спраў.

Акрамя таго, у сталіцы запланаваны шырокі спектр прафілактычных інфармацыйна-выхаваўчых мерапрыемстваў, сярод якіх сустрэчы з працоўнымі калектывамі па праблеме п'янства і алкагалізму, тэматычныя семінары і лекцыі.

Правядзенне акцыі «Не» п'янству на вытворчасці!» выклікана тым фактам, што ў апошнія гады ў сталіцы пры зніжэнні вытворчага траўматызму ўвогуле адзначаецца павелічэнне так званага п'янага траўматызму.

Паведаміць пра факты п'янства на вытворчасці, распівання спіртных напояў у грамадскіх месцах можна на гарачую лінію — шматканальны тэлефон: 270 55 01.

Святлана Бусько

busko@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.