Вы тут

Дзве сталіцы — у сэрцы


У Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі віталі нашага земляка — вядомага рускага і беларускага празаіка Алеся Кажадуба. І хоць ён даўно жыве ў Маскве, сваім мастацкім талентам служыць і Беларусі, роднай ганцавіцкай старонцы, дзе зрабіў першыя свае крокі па жыцці. А гэтым лістападаўскім днём масквічы сабраліся на прэзентацыю новай кнігі Алеся Кажадуба — «Выпадак на Нікіцкай», якая пабачыла свет у выдавецтве «У Никитских ворот».

Як празаік, літаратар, які ўнікае ў сутнасць чалавечых стасункаў з навакольным светам, як тонкі мастак слова і разважлівы псіхолаг, член пісьменніцкіх саюзаў Расіі і Беларусі Алесь Кажадуб адзначаны літаратурнымі прэміямі Міхаіла Шолахава, Івана Буніна, прэміяй Антона Дэльвіга «За вернасць Слову і Айчыне». А яшчэ на Беларусі добра ведаюць унёсак земляка ў прапаганду беларускай літаратуры са старонак «Литературной газеты». Газета ў газеце «Лад», якую выпускаў у «ЛГ» Алесь Кажадуб, для многіх стала творчым мостам з Беларусі ў шырокі свет, найперш — у Расіі і тых краінах, дзе шануюць і ведаюць рускую мову.

На прэзентацыі ў беларускім пасольстве пра творчасць Алеся Кажадуба шмат добрых слоў сказалі пісьменнікі і журналісты Віктар Пронін, Іван Сабіла, Любоў Турбіна, Міхаіл Папоў, Юрый Баранаў, Сяргей Казначэеў, Пётр Ладоншчыкаў, Андрэй Варанцоў, Пётр Каліцін і іншыя сябры і ўважлівыя чытачы твораў нашага зямляка.

Нагадаем, што ў апошнія гады дзве кнігі Алеся Кажадуба — «Эліксір жыцця» і «Русь і Літва»— пабачылі свет у Мінску, у Выдавецкім доме «Звязда».

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?