Вы тут

Піраміды нікуды не падзенуцца...


Міністэрства замежных спраў Беларусі рэкамендуе адмовіцца ад вандровак у Арабскую Рэспубліку Егіпет.

Як тлумачыцца ў афіцыйным паведамленні МЗС, такія парады дадзены ў сувязі з «рашэннем асобных дзяржаў аб часовым абмежаванні авіязносін з турыстычнымі цэнтрамі» Егіпта, у тым ліку адмене авіяпералётаў у напрамку гэтай краіны, а таксама «арганізацыі планавага і пазапланавага вывазу турыстаў з гэтай краіны, улічваючы, перш за ўсё, тэхнічныя складанасці і магчымыя праблемы з належным кантролем бяспекі ў адпаведных егіпецкіх аэрапортах».

Беларускія турыстычныя кампаніі прапаноўваюць абмяняць туры ў Егіпет, хоць іх усё так жа можна набыць. Альтэрнатывай адпачынку можа стаць вандроўка ў Турцыю, Тайланд і Кіпр. Пры гэтым беларусы таксама маюць права перанесці дату сваёй паездкі. Са свайго боку, тураператары паспрабуюць прапанаваць новы тур на аналагічных альбо супастаўных умовах і без дадатковай аплаты, але канчатковае рашэнне будзе прымацца ў кожным выпадку, зыходзячы з канкрэтных умоў анулявання першапачатковага тура і ўмоў новага.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.