Вы тут

Чартарныя рэйсы ў Егіпет — у штатным рэжыме


Кіраўніцтва і служба авіяцыйнай бяспекі ААТ «Авіякампанія «Белавія» правялі рабочыя сустрэчы з кіраўнікамі Міжнароднага аэрапорта Шарм-эль-Шэйх, прадстаўнікамі егіпецкіх спецслужбаў, паліцыі і арміі.

10-47

У працэсе інспектавання былі правераны працэдуры па аглядзе транспарту, які ўязджае на тэрыторыю аэрапорта, пасажыраў, багажу і ручной паклажы. Зараз працуе шматслойная працэдура праверкі. Першапачаткова агляд праводзіцца тэхнічнымі сродкамі, пасля чаго праходзіць асабісты агляд усіх пасажыраў, багажу і ручной паклажы без выключэння супрацоўнікамі службы авіяцыйнай бяспекі і паліцыі аэрапорта. Таксама ўведзены дадатковы кантроль спецыяльнымі службамі Міжнароднага аэрапорта Шарм-эль-Шэйх за захаваннем правілаў правядзення асабістага агляду і праверкі багажу.

Паводле інфармацыі авіякампаніі, зараз шэраг дзяржаў, у тым ліку членаў Еўрапейскага саюза, правялі інспекцыі, аказалі садзейнічанне ў паляпшэнні працэдур агляду і цяпер высока ацанілі ступень бяспекі аэрапортаў Шарм-эль-Шэйх і Хургада. У поўным аб'ёме працягваюць выконвацца рэйсы і ажыццяўляцца перавозка пасажыраў у абодвух напрамках з Германіі, Італіі, Балгарыі, Бельгіі, Аўстрыі, Венгрыі, Грузіі, Украіны, Саудаўскай Аравіі, Кувейта, Туніса і іншых краін. У той жа час авіякампаніі Вялікабрытаніі і Расіі спынілі ўвоз турыстаў і ажыццяўляюць толькі іх вываз з Егіпта.

Па словах намесніка генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці Ігара Чаргінца, «самастойна пераканаўшыся ў забеспячэнні бяспекі на высокім узроўні ў Міжнародным аэрапорце Шарм-эль-Шейха, ААТ «Авіякампанія «Белавія» плануе выкананне чартарных рэйсаў у Егіпет у штатным рэжыме».

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».