Вы тут

Устойлівасць у няўстойлівым свеце


У Маскве праходзіць VІІІ Форум еўрапейскіх і азіяцкіх медыя (ФЕАМ-2015) пад назвай «Устойлівае партнёрства ў нестабільным свеце». Удзел у аўтарытэтным прафесійным сімпозіуме, які па традыцыі арганізоўвае міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня», прымаюць і кіраўнікі беларускіх масмедыя.

На форуме абмяркоўваюцца пытанні выклікаў і рызык у еўразійскай інфармацыйнай прасторы. Сярод тэм для абмеркавання супольнасцю з многіх постсавецкіх краін — змены палітычнай і эканамічнай канфігурацый Еўразіі і адлюстраванне гэтых працэсаў у СМІ, інфармацыйны экстрэмізм, уплывы знешнерэгіянальных гульцоў на інфармацыйную прастору Еўразіі, меры па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі, СМІ як інструмент дыялогу на постсавецкай прасторы.

Сярод удзельнікаў, гасцей форуму — галоўны рэдактар сайта «РИА Новости Украина» Кірыл Вышынскі, шэф-рэдактар газеты «Казахстанская правда» Сабіт Малдыбаеў, генеральны дырэктар Цэнтра палітычнай кан'юнктуры (Расія) Сяргей Міхееў, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Известия» Барыс Мяжуеў, дырэктар нацыянальнага інфармацыйнага агенцтва «Кабар» (Кыргызстан) Кубан Табалдзіеў.

Кастусь Хадыка,

г. Масква, Расійская Федэрацыя

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.