Вы тут

Коратка


Беларусь забяспечвае сябе пшаніцай цвёрдых сартоў у неабходных аб'ёмах, таму не будзе яе імпартаваць.

Корпус рэактара для першага энергаблока Беларускай АЭС дастаўлены ў Вялікі Ноўгарад. Тут ён будзе пагружаны на спецыялізаваны аўтамабільны транспарт, на якім яго давязуць да чыгуначнай станцыі Ноўгарад-на-Волхаве. На станцыі корпус рэактара будзе перагружаны на чыгуначны транспарцёр, на якім яго даставяць да месца будаўніцтва атамнай станцыі ў Астраўцы. Вага корпуса рэактара перавышае 330 тон, вышыня складае 12 м, дыяметр — 4,5 м.

З пачатку года камунальныя службы прыбралі з вуліц Мінска больш за 760 адзінак аўтахламу.

Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва закупіў на 2016 год больш за 46% пуцёвак здраўніц Брэсцкай вобласці. Што тычыцца асобных здраўніц, то ў санаторыі «Белая вежа» на будучы год для льготнай катэгорыі грамадзян ужо зарэзервавана 80% ложкавага фонду, у «Ясельдзе» — 84%, «Світанку» — 99%, дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Колас» — 89% ложка-месцаў.

Вінаватым у гібелі школьніцы ў Кобрынскім аквапарку настаўнікам прысудзілі па 3,5 года абмежавання волі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.