Вы тут

Радыяцыя пад кантролем


Амаль 23 тысячы жыхароў з 170 населеных пунктаў Магілёўскай вобласці вымушаны былі змяніць прапіску ў сувязі з катастрофай на ЧАЭС. Да сённяшняга дня застаюцца забруджанымі звыш 27 працэнтаў зямель вобласці. На іх пражывае каля 110 тысяч чалавек — кожны дзясяты жыхар вобласці.

— Толькі на сацыяльную абарону насельніцтва ў рамках выканання дзяржпраграмы на 2011—2015 гады з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў было накіравана больш за 386 мільярдаў рублёў, — адзначае старшыня Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка. — У першую чаргу фінансуюцца выдаткі на прадастаўленне льгот і кампенсацый, арганізацыю бясплатнага харчавання навучэнцаў, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне. Толькі за 2014 год аздараўленне прайшлі 8,5 тысячы дзяцей ва ўзросце ад 3 да 17 гадоў. Шмат сродкаў укладзена ў аднаўленне і развіццё пацярпелых раёнаў. За ўвесь пасляаварыйны перыяд тут пракладзена больш за 1,5 тысячы кіламетраў дарог з цвёрдым пакрыццём, пабудавана звыш 600 кіламетраў водаправодных і газавых сетак. Працягваецца фінансаванне работ па зносе і пахаванні будынкаў на адселеных тэрыторыях.

Старшыня аблсавета звярнуў увагу на тое, што дзякуючы рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый» не адбылося росту сацыяльнай напружанасці ў грамадстве. Абарончыя мерапрыемствы дапамаглі атрымаць нарматыўна чыстую па наяўнасці радыенуклідаў прадукцыю. У рэспубліцы распрацавана і зацверджана праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці на перыяд да 2020 года.

Амаль 30-гадовы досвед існавання ва ўмовах доўгатэрміновага радыяцыйнага забруджвання нядаўна быў разгледжаны ўдзельнікамі пастаянна дзеючага пры Парламенцкім сходзе Саюза Расіі і Беларусі семінара, які праходзіў у Горках.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.