Вы тут

Украіна скараціла закупкі расійскага газу ў чатыры разы


Украіна скараціла закупкі расійскага газу з пачатку лістапада ў чатыры разы да 10 мільёнаў кубаметраў у суткі. Пра гэта паведаміў кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер.

Па яго словах, гэта адбылося з прычыны дэфіцыту бюджэту Украіны. Як адзначыў топ-менеджар, авансіраванага газу хопіць краіне толькі да суботы, 14 лістапада. Адначасова, па словах Мілера, Украіна зніжае закупку газу з еўрапейскага напрамку. Раней кіраўнік украінскага Міністэрства энергетыкі Уладзімір Дземчышын заявіў, што ўлады краіны гатовы да магчымага спынення імпарту газу з Расіі. Паводле яго слоў, Украіна ў бягучым годзе перад ацяпляльным сезонам закупіла на 1 мільярд кубаметраў газу больш, чым у мінулым, а ацяпляльны сезон будзе пройдзены без нечаканасцей.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.