Вы тут

Ацэнку дае пакупнік


Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці прааналізаваў, як выконваецца даручэнне кіраўніка дзяржавы аб супрацоўніцтве аптовых прадпрыемстваў гандлю з індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі суб'ектамі малога і сярэдняга бізнесу па іх забеспячэнні таварамі айчыннай і імпартнай вытворчасці.

На 1 кастрычніка сёлетняга года абласныя аптовыя прадпрыемствы заключылі 2154 дагаворы з ІП і прыватнымі фірмамі, якім адгрузілі тавараў на суму 97 722,9 мільёна рублёў. У асноўным гэта айчынная прадукцыя, імпарт складае 6% ад агульнага аб'ёму адгрузкі. Разам з тым аб'ёмы таваразвароту па шэрагу пазіцый скарачаюцца. Ды і самі індывідуальныя прадпрымальнікі не праяўляюць належнай зацікаўленасці па наладжванні партнёрскіх кантактаў з абласнымі аптовымі базамі. Адзін са стрымальных фактараў — высокія цэны на айчынны абутак і іншыя тавары лёгкай прамысловасці, што не дазваляе індывідуальным прадпрымальнікам і прыватным прадпрыемствам выйсці на рэнтабельную дзейнасць. Асартымент тавараў, што прапануецца, не заўсёды задавальняе пакупнікоў па мадэльным радзе, матэрыялах, камфортнасці і зручнасці, іншых спажывецкіх якасцях.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.