Вы тут

Прэстыжная ўзнагарода — выдавецкаму дому «Звязда»


У Сербіі прайшла юбілейная — 60-я па ліку — Міжнародная кніжная выстаўка. Удзел у ёй прынялі больш за 400 выдавецтваў з 20 краін свету.

[caption id="attachment_109787" align="alignnone" width="600"]11-36 Уручэнне дыпломаў за лепшую дзіцячую кнігу на славянскіх мовах, прысвечаную гісторыі і культуры славянскіх народаў. ІІ Фестываль славянскай кнігі.[/caption]

Прадстаўнічым быў і ўдзел у свяце кнігі беларускага боку. Наша краіна выклала кнігі на агульным стэндзе «Кнігі Рэспублікі Беларусь». Дэлегацыю Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узначальваў намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» — галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Аляксей Чарота.

На беларускім стэндзе — вельмі шмат дзіцячай літаратуры. У тым ліку і выданняў «Звязды». У рамках выстаўкі праходзіў Фестываль славянскай кнігі. Выданне «Звязды» — зборнік казак славянскіх народаў «Ні на небе, ні на зямлі», укладзены прафесарам Іванам Чаротам, адзначаны дыпломам «як найлепшае дзіцячае выданне».

— Увагу наведвальнікаў прыцягваюць самыя розныя кнігі — як аўтараў у нашай краіне добра вядомых, так і маладых пісьменнікаў, — гаворыць Аляксей Чарота. — Спадзяюся, што такая ўвага стане падставай для перакладчыцкіх сувязяў. Мяне асабіста ўразіла тая шырыня кніг, якія выдаюцца па-сербску. Відавочна, што нашы браты-славяне з цікавасцю ставяцца да рускай літаратуры. Шмат перакладных выданняў.

На беларускім стэндзе была прэзентавана кніга мінскага выдавецтва «Белпрынт» — «Беларусы пра Сербію і Югаславію». Яе з цікавасцю разглядалі намеснік старшыні Парламента Сербіі Уладзімір Марынкавіч, намеснік міністра культуры і інфармацыі Сербіі Ася Мунтэан, дыпламаты пасольстваў Расіі, Азербайджана, Кітая, Індыі, Пакістана, якія працуюць у Сербіі, сербскія кнігавыдаўцы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

— Гэтая кніга — вынік майго шматгадовага збору выказванняў беларусаў, ураджэнцаў Беларусі пра Сербію, Югаславію, — дзеліцца сваімі развагамі ўкладальнік кнігі доктар філалагічных навук Іван Чарота. — Пачатак пакладзены Максімам Багдановічам. Ёсць у кнізе і словы Янкі Купалы, Анатоля Вялюгіна, Пімена Панчанкі, Максіма Танка, Янкі Брыля, Генадзя Пашкова і шмат яшчэ каго з беларускіх пісьменнікаў і публіцыстаў.

Кастусь Хадыка

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Свежасць раёна, кватэры з новай планіроўкай — гэтыя фактары сёння маюць ключавое значэнне.

Адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

Кіраўнікі адукацыйных ведамстваў упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з’яўляецца важным фактарам для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін.

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?