Вы тут

Дапамогу па беспрацоўі павысяць у восем разоў,


але толькі з 2018 года.

Пра тое, што ў перспектыве плануецца зраўняць выплаты па беспрацоўі з памерам бюджэту пражытачнага мінімуму, паведаміўначальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег ТОКУН. «Чаму прынята такое рашэнне? Напэўна, час прыйшоў. Трэба будзе распрацаваць сістэму. Памер дапамогі будзе дыферэнцыравацца ў залежнасці ад прычыны звальнення, выплаты страхавых узносаў. Вядома, на гэта спатрэбяцца дадатковыя грошы», — пракаментаваў спецыяліст.

Цяпер максімальны памер дапамогі па беспрацоўі складае дзве базавыя велічыні. Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на чалавека — крыху больш за паўтара мільёна. Адкуль возьмуць неабходныя сродкі, каб з 2018 года зраўняць гэтыя памеры, пакуль не вызначылі. Магчыма, выплаты падымуць за кошт бюджэту ці Фонду сацабароны насельніцтва. Або дапамогу на выпадак незанятасці сабе забяспечаць самі работнікі, за свае грошы (праз укараненне механізма страхавання ад беспрацоўя). Варыянты прадставяць перад урадам і ўжо на дзяржаўным узроўні вырашаць, як будзе выглядаць сістэма падтрымкі незанятых грамадзян.

Па словах Алега Токуна, рабіць больш жорсткім падыход да пастаноўкі на ўлік у сувязі з павелічэннем дапамогі не плануецца.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.