Вы тут

Парады псіхолага


На пытанні чытачоў адказвае Кацярына ШАВЯЛЁВА, перынатальны псіхолаг, кансультант па родах, магістр сацыяльных навук, аўтар шматлікіх артыкулаў па псіхалогіі, маці траіх дзяцей.

shutterstock_158366618(1)

Калі сын гіперактыўны

У мяне трое дзетак. Старэйшай дачцэ 28 гадоў, сыну 17 і малодшы, Фёдар, скончыў першы клас. Вось якраз з ім шмат праблем. Ён гіперактыўны, мае столькі энергіі, што можа бегаць няспынна хоць цэлы дзень, зусім не слухаецца мяне, толькі часам тату. Наколькі гэта небяспечна? Як з гэтым змагацца без таблетак і дактароў? Увогуле, ці магчыма гэта?

Алена, 47 гадоў, Мінск.

Па-першае, магчыма, што гіперактыўнасць звязана з адаптацыяй да школы. У любога дзіцяці пры паступленні ў першы клас павышаецца нервовая псіхічная стомленасць. У 2-м і 3-м узбуджальнасць праяўляецца яшчэ больш відавочна. І гэта характэрна для любога дзіцяці. Таму што заняткі ў школе нават у самага здаровага забіраюць шмат сіл і ўздзейнічаюць на псіхіку.

Па-другое, гіперактыўнасць можа быць хваробай. Але вельмі часта гіперактыўнымі называюць непасед. Маме трэба дакладна разумець, што гэта: неўралагічны дыягназ ці звычайная дзіцячая актыўнасць. Калі першы выпадак, то сімптомы наступныя: парушэнне канцэнтрацыі ўвагі, павышаная рухавая актыўнасць, рассеянасць, агрэсіўнасць. Псуецца мелкая маторыка рук. Гэта адбіваецца на почырку. Дзіцяці складана самастойна апранацца, зашпільваць гузікі, завязваць матузкі. Ён часта б'ецца, падае, бо рухаў шмат, але яны надта хаатычныя. Гіперактыўнае дзіця не можа і дзвюх хвілін пасядзець на адным месцы. Але такі дыягназ павінен паставіць неўролаг.

Калі ўсё ж такі гаворка ідзе пра звычайную актыўнасць, то лепшыя лекі — строгі рэжым. Ён увогуле неабходны кожнаму дзіцяці — своеасаблівыя абмежавальныя рамкі. Тады яму становіцца лягчэй. Бывае, што такога непаседу складана пакласці спаць. Трэба стварыць нейкі спакойны рытуал: масаж, чытанне кнігі ці проста пасядзець побач. На працягу дня лепш мінімізаваць прагляд тэлевізара і гульню на камп'ютары, бо яны ўзбуджаюць малога.  Бывае, што з надта актыўнымі дзецьмі складана размаўляць. Для таго каб гэта паправіць, трэба, каб маці адшукала хаця б адну вольную гадзіну ў дзень і выслухала сына ці дачку. Што да спорту, то тут трэба абраць спакойныя, расслабляльныя віды, такія як плаванне. Барацьбой лепш не займацца, бо спаборніцкі элемент зноў-такі можа выклікаць агрэсію.

Захаваць адносіны ці лецішча?

Маёй маці 73. За апошні год нашы адносіны зусім сапсаваліся. Яна ўсім незадаволеная, пастаянна крычыць па дробязях, дасылае праклёны ў мой адрас. Наш камень сутыкнення — лецішча, на якім ёй нібыта няма месца. Хаця яна прыязджае і робіць там, што хоча. А мы толькі распачалі ў доме перабудову, якой яна, зразумела ж, незадаволеная... Падкажыце, што рабіць у такой сітуацыі?

Іна, 47 гадоў, Мінск.

Для таго каб дакладна адказаць на гэтае пытанне, нам невядома даволі шмат акалічнасцяў. І адна — ваша разуменне, што хочаце захаваць: адносіны ці лецішча? Таму застаецца толькі здагадвацца і прывесці некалькі магчымых варыянтаў. Нам невядома, што здарылася паміж вамі і маці год таму. Магчыма, праблема хаваецца ў гэтым. Калі стасункі зусім дрэнныя, а мама ездзіць на лецішча — значыць, яна на нагах, сябе можа абслугоўваць, — і трэба проста раз'ехацца. То бок вырашыць гэтую псіхалагічную сітуацыю элементарным фізічным раздзяленнем. Калі ёсць жаданне менавіта паправіць адносіны, то трэба разумець, што ў 73 гады чалавек наўрад ці зможа штосьці радыкальна ў сабе змяніць. Бо з узростам складаней адаптавацца да новых абставін і ўмоў. Таму дачка павінна імкнуцца быць больш паблажлівай і падстройвацца пад маці.

Калі ў вашай сям’і ўзнікла складаная сітуацыя і вы не можаце разабрацца самастойна — спытайце парады ў спецыяліста. Пытанні дасылайце на электронную пошту pustavіt@zvіazda.by ці на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а, «Звязда»

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.