Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Моцны эмацыйны парыў у пачатку тыдня прадвызначыць далейшы ход падзей у вашым жыцці ў наступныя дні. Калі ў першай палове тыдня вам удасца прывесці свае справы ў парадак, то бліжэй да канца тыдня з'явіцца магчымасць значна палепшыць сваё матэрыяльнае становішча. Добры час для наладжвання стасункаў з блізкімі і роднымі людзьмі. Можаце разлічваць на іх падтрымку, прычым не толькі маральную, але і матэрыяльную.

ЦЯЛЕЦ. Вам варта быць стрыманымі ў словах і вельмі абачлівымі пры заключэнні здзелак або калі вы вырашыце даць якое-небудзь абяцанне. Успаміны пра мінулае, пра дзяцінства, зносіны са сваякамі і вяртанне да сваіх каранёў дазволяць знайсці неабходную апору ў жыцці, каб смела глядзець у будучыню. У сярэдзіне тыдня вы здабудзеце неабходныя сілы, перад вамі адкрыюцца перспектывы, і вы пачняце рухацца да дасягнення доўгачаканага спакою і гармоніі. Нягледзячы на інтэнсіўны пачатак тыдня, яго завяршэнне лепш правесці ў больш спакойнай абстаноўцы, прысвяціць час разважанню і медытацыі.

БЛІЗНЯТЫ. Вас, гэтак жа, як і многіх іншых, на гэтым тыдні закране фінансавае пытанне. У цэлым сітуацыя з грашыма выглядае нядрэнна, але не зусім стабільна. Давядзецца зрабіць выбар і накіраваць сілы ў канкрэтнае рэчышча, тады вы зможаце дасягнуць поспеху. Калі ж будзеце сумнявацца, паспрабуеце ўхапіцца за дзве справы адразу, то такія кіданні не прывядуць да добрага выніку, а толькі забяруць сілы і час. Паспрабуйце быць больш настойлівымі і патрабавальнымі, перш за ўсё да сябе.

РАК. Вельмі актыўны тыдзень, багаты на новыя пачынанні, новыя ідэі і пачуцці з далёкімі наступствамі. Вас наведаюць шмат выдатных думак, якія можна будзе і варта рэалізаваць, а моцныя пачуцці спрыяюць не толькі развіццю адносін, але і творчасці. Можаце прыдумаць або нават стварыць нешта новае і прыгожае. У першую чаргу тыдзень спрыяльны для творчых асоб, але, каб штосьці стварыць, неабавязкова быць мастаком або вынаходнікам. Прыўнесці новаўвядзенні можна і ў звычайнае жыццё. Бліжэй да выхадных вас чакае прыемная сустрэча з блізкімі людзьмі, што дазволіць адпачыць ад мірскіх клопатаў і аднавіць свае сілы.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні не выключаны паездкі, прычым яны могуць быць дастаткова далёкімі. Падарожжа прынясе вам нямала радасных момантаў, дазволіць расслабіцца і адпачыць. Для таго, каб у жыцці з'явілася месца для новай і светлай падзеі ці пачуцця, неабходна пазбавіцца ад старога, што перашкаджае паўнавартасна жыць, глядзець наперад і бачыць станоўчыя перспектывы замест адмоўных падзей у мінулым. На гэтым тыдні вам трэба будзе адмовіцца ад старых поглядаў, непатрэбных адносін і звычак, якія аджылі сваё. Такі пераход можа быць нялёгкім. Але дзякуючы гэтаму перад вамі адкрыюцца новыя магчымасці ў жыцці.

ДЗЕВА. Нягледзячы на тое, што для вас гэта будзе вельмі актыўны тыдзень, у рамках якога вы можаце разлічваць як на свае сілы і магчымасці, так і на падтрымку збоку, паспяховасць праведзеных работ будзе цалкам залежаць ад вас. Каб не падвесці сябе і астатніх, неабходна расставіць прыярытэты і звесці ўсе канцы ў адну кропку. Ад таго, што выбіваецца з плана, варта адмовіцца.

ШАЛІ. На працягу тыдня будзеце адчуваць сябе вельмі добра, вам будуць лёгка давацца любыя справы, асабліва звязаныя з пачуццямі і разважаннямі. Спрыяльны перыяд для тых, хто хоча спазнаць сябе, для людзей, якія імкнуцца ўбачыць і паспрабаваць нешта большае, чым звыклы свет. Адзіным негатыўным аспектам ва ўсім тым, што адбываецца з вамі, можа быць толькі фінансавая нестабільнасць, бо вы не будзеце схільныя надаваць увагу такім прыземленым рэчам, як матэрыяльны дабрабыт.

СКАРПІЁН. За сваю мару давядзецца пазмагацца. Нельга сказаць, што тыдзень будзе вельмі напружаны. Хутчэй за ўсё, такое становішча рэчаў для вас чаканае і ў некаторай ступені нават звыклае. Проста чарговы раз трэба будзе даказваць усім (а заадно і сабе), што вы жывяце так, як хочаце, што ў вас ёсць свае жаданні і імкненні, а ўсе астатнія альбо дапамагаюць вам, альбо павінны адысці ў бок. Зрэшты, разбор палётаў не працягнецца доўга, і напрыканцы тыдня вы зможаце вярнуцца ў звыклае рэчышча.

СТРАЛЕЦ. Моцны ўсплеск у пачатку тыдня не дазволіць вам сядзець на месцы і нічога не рабіць. Першапачатковы імпульс дадзены, вам тэрмінова спатрэбіцца знайсці яму прымяненне. Але не варта засяроджвацца на сямейных і рамантычных справах — тыдзень неспрыяльны для гэтага. Асабліва ў сярэдзіне яго лепш узяцца за галаву, чым за сэрца. Толькі халодны і цвярозы разлік і прыглушэнне эмоцый дазволяць трымаць сітуацыю пад кантролем (асабліва фінансавую) і не пусціць справы на самацёк.

КАЗЯРОГ. Вы абавязкова дасягняце гармоніі і раўнавагі ў пачуццях, жаданнях і магчымасцях. Але для пачатку ад вас спатрэбіцца гэтыя самыя эмоцыі і жаданні паставіць пад кантроль, навучыцца стрымліваць іх, сартаваць і наогул кіраваць імі пры дапамозе розуму. Любыя крайнасці і празмернасці на гэтым тыдні супрацьпаказаныя. Шукайце ва ўсім залатую сярэдзіну і тады здабудзеце гармонію. У другой палове тыдня расслабіцца і адпачыць, найперш, маральна.

ВАДАЛЕЙ. Тыдзень вельмі дынамічны і пераменлівы, і вам удасца паспяхова ўліцца ва ўвесь гэты паток падзей. На пачатку тыдня з'яўляецца магчымасць зрабіць апошні рывок, прыкласці намаганні і давесці справы да канца. У сярэдзіне тыдня будзе нагода адзначыць вынік сваёй дзейнасці і парадавацца таму, чаго вы дасягнулі. Час добра правесці ў кампаніі сяброў. Але занадта актыўны адпачынак можа падарваць аслабленыя сілы вашага арганізма, у выніку чаго заканчэнне тыдня вы можаце правесці ў некаторай ізаляцыі ад людзей, няхай сабе і не фізічнай.

РЫБЫ. Тыдзень пачынанняў і партнёрства. З самага пачатку пачнуць завязвацца дзелавыя адносіны, сувязі, з'яўляцца новыя ідэі для дзейнасці, далейшага прасоўвання і развіцця. Да сярэдзіны тыдня перад вамі адкрыюцца неабходныя шляхі рэалізацыі задуманага. Канец тыдня спрыяльны з фінансавага пункту гледжання. У гэты час не варта адмаўляць у дапамозе іншым людзям і можна смела разлічваць на тое, што вам таксама дапамогуць, калі такая неабходнасць з'явіцца.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.