Вы тут

Фабрыкі здароўя: уваход усім дазволены


Будаўніцтва спартыўных аб'ектаў у краіне павінна быць танным і якасным.

Гэтага запатрабаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання новага шматфункцыянальнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Мандарын» у Мінску.

Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб развіцці комплексу фізкультурна-аздараўленчых паслуг для жыхароў Мінска і аб працы новага аб'екта, паведамляе прэс-служба беларускага лідара. Комплекс быў створаны па даручэнні Прэзідэнта. Будаўніцтва аб'екта вялося са студзеня 2013-га па кастрычнік 2015 года за кошт бюджэтных сродкаў Мінска з частковым фінансаваннем эксплуатуючай арганізацыяй «Аква-Мінск».

Аляксандр Лукашэнка, азнаёміўшыся з дзейнасцю комплексу, асноўнымі напрамкамі работы якога з'яўляюцца паслугі водна-тэрмальнай зоны, навучанне плаванню, фітнес, адзінаборствы, і пагутарыўшы з яго наведвальнікамі, станоўча ацаніў створаныя ўмовы для заняткаў фізкультурай і спортам.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў краіне створана дастаткова спартыўных аб'ектаў дзяржаўнай формы ўласнасці. «Падобныя палацы каштуюць дорага, і, адпаведна, паслугі — дарагія, што людзі павінны дакладна разумець», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, сёння трэба будаваць звычайныя, абсалютна танныя басейны і спартыўныя аб'екты. Ён даручыў у найбліжэйшы час падрыхтаваць тыпавыя праекты недарагіх басейнаў і спартыўных комплексаў. Пры гэтым якасць, несумненна, застаецца самым галоўным фактарам.

Акрамя таго, Прэзідэнт звярнуў увагу кіраўніцтва Мінспорту і турызму, Мінгарвыканкама на магчымасць прыстасаваць пустуючыя памяшканні пад спартыўныя аб'екты. Паколькі выкарыстанне незадзейнічаных памяшканняў не запатрабуе істотных выдаткаў, такім чынам, і паслугі тут павінны быць недарагімі.

Пры гэтым патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі наступнае: спартыўныя аб'екты павінны быць цалкам загружаны з раніцы да позняга вечара, каб людзі маглі займацца спортам у зручны для іх час. Кіраўнік дзяржавы лічыць недапушчальным, калі спартыўныя аб'екты, у якія ўкладзены немалыя сродкі, выкарыстоўваюцца не поўнасцю і там няма дастатковай колькасці наведвальнікаў. Прэзідэнт запатрабаваў ад чыноўнікаў вырашыць праблему загружанасці спартыўных аб'ектаў у Мінску, прыняўшы для гэтага ўсе неабходныя меры. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае і пастаянная папулярызацыя здаровага ладу жыцця і спорту.

З улікам далейшага масавага развіцця спорту ў краіне і будаўніцтва спартыўных аб'ектаў патрабуецца нямала сродкаў для набыцця абсталявання, якое ў большасці сваёй з'яўляецца імпартным. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы запатрабаваў разгледзець пытанне стварэння айчынных трэнажораў. Падобнае імпартазамяшчэнне дазволіць істотна скараціць выдаткі на спартыўныя аб'екты і такім чынам знізіць цэны на паслугі, якія ў іх аказваюцца. Пры гэтым для вытворчасці айчынных трэнажораў можна будзе задзейнічаць буйныя беларускія прадпрыемствы.

Прэзідэнт лічыць, што ў краіне неабходна яшчэ больш папулярызаваць заняткі фізкультурай і спортам, здаровы лад жыцця. «Спартыўныя аб'екты — гэта сапраўдныя фабрыкі здароўя. Чым больш людзей будзе тут, тым менш у бальніцах і аптэках. І дзяржаве гэта абыдзецца танней», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, у Мінску і наогул у краіне павінна быць больш спартыўных аб'ектаў крокавай даступнасці. Прычым, гаворка ідзе не толькі аб спартыўных залах, але і аб спартыўных збудаваннях на адкрытых пляцоўках, веладарожках. Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу чыноўнікаў на тое, што цэны паслуг у спартыўных аб'ектах не павінны быць завоблачнымі. «Працаваць, вядома, трэба не са стратай, але і задзіраць цэны не трэба», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт лічыць, што для заняткаў фізкультурай і спортам паўсюдна павінны быць створаны неабходныя ўмовы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.