Вы тут

Інвестыцыйныя прыярытэты


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выдаў дэкрэт № 8, які выкладае ў новай рэдакцыі дэкрэт ад 6 жніўня 2009 г. №10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

Дэкрэт прадугледжвае новаўвядзенні, якія раней не былі вызначаны інвестыцыйным заканадаўствам, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.

Так, інвестыцыйныя дагаворы будуць заключацца толькі ў дачыненні прыярытэтных сектараў эканомікі, вызначаных урадам.

Зменены парадак прадастаўлення зямельных участкаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. У прыватнасці, без аўкцыёну яны будуць выдзяляцца толькі з пераліку участкаў, прызначаных для наступнага прадастаўлення інвестарам, арганізацыям для будаўніцтва аб'ектаў, прадугледжаных заключанымі інвестыцыйнымі дамовамі. Прадугледжаная працэдура конкурснага адбору інвестара пры наяўнасці двух і больш інвестараў, якія прэтэндуюць на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта на адным і тым жа зямельным участку. Гэта дазволіць забяспечыць аптымальнае і максімальна эфектыўнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў.

Дэкрэтам таксама вызначаны шэраг дадатковых ільгот і прэферэнцый для інвестара. Пры гэтым асаблівая ўвага ў дэкрэце нададзена пытанням пакрыцця інвестарам ільгот, прэферэнцый у выпадку невыканання, неналежнага выканання ўмоў інвестыцыйнага дагавора, магчымасці вызвалення, растэрміноўкі (адтэрміноўкі) выплаты няўстойкі (штрафу, пені) за парушэнне інвестарам умоў інвестыцыйнага дагавора.

Акрамя таго, прадугледжваецца, што да інвестара не могуць быць прад'яўленыя патрабаванні аб кампенсацыі сумы льгот, прэферэнцый і аб выплаце няўстойкі (штрафу, пені) у выпадку парушэння тэрмінаў і іншых умоў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў сувязі з незаконнымі дзеяннямі (бяздзейнасцю) службовых асоб дзяржаўнага органа або выканкама, якія заключылі інвестыцыйны дагавор, іншага дзяржаўнага органа (арганізацыі) пры адсутнасці віны інвестара і (або) арганізацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.