Вы тут

Гонар за ветэранаў


Ігар ШУНЕВІЧ, міністр МУС РБ, павіншаваў праваахоўнікаў з Днём ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў.

13-34

Для многіх з іх, асабліва тых, хто служыў яшчэ ў часы Савецкага Саюза, 10 лістапада назаўжды застанецца святочнай датай, звязанай з Днём савецкай міліцыі. Так, сваё прафесійнае свята беларускія праваахоўнікі адзначаюць 4 сакавіка, але па традыцыі ў лістападзе яны разам з курсантамі, ветэранамі ўскладаюць кветкі да знака памяці генерала-палкоўніка Сяргея Бельчанкі, былога міністра ўнутраных спраў БССР; да помніка супрацоўнікам і вайскоўцам на вуліцы Камуністычнай у Мінску. Святочныя мерапрыемствы праходзяць ва ўсіх гарадах Беларусі.

— Мы заўжды ўскладаем кветкі, вянкі, і не толькі ў памятныя даты. Гэты помнік, дарэчы, узнік у 2003 годзе, — cтоячы каля мемарыяла, кажа генерал-маёр у адстаўцы Юрый РАДЗЮКЕВІЧ, былы намеснік міністра ўнутраных спраў. — Ён прысвечаны супрацоўнікам унутраных спраў, ваеннаслужачым, якія працавалі пры савецкай уладзе, ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, змагаліся з бандытызмам, а таксама тым, хто, на жаль, у мірны час загінуў ад рук злачынцаў. І наша задача — памятаць пра іх, перадаваць іх імёны маладому пакаленню.

Былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў аб'ядноўваюць не толькі ўспаміны, але дзейнасць ветэранскай арганізацыі, у якую ўваходзіць амаль 24 тысячы чалавек з 462 «пярвічак». Сярод іх — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане і ў іншых «гарачых кропках», ліквідатары наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС... Многія з іх прысутнічалі на святочным канцэрце.

— У гісторыі Міністэрства ўнутраных спраў нямала яркіх і сапраўды гераічных старонак, — звярнуўся да ветэранаў Ігар ШУНЕВІЧ, міністр унутраных спраў. — І мы ганарымся нашымі ветэранамі, сапраўднымі прафесіяналамі, — тымі, хто ў розныя гады годна выканаў свой службовы і воінскі абавязак, захаваў гонар мундзіра і сёння з'яўляецца ўзорам асабістай прыстойнасці і прынцыповасці. Вопыт такіх прафесіяналаў цанілі заўжды, яны дагэтуль складаюць моцны падмурак сістэмы ўнутраных спраў, унутраных войскаў Беларусі і застаюцца прыкладам для пераймання.

Якаў ЖУРБІН

taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.