Вы тут

«Лістапад» агучыў пераможцаў


Сёлета конкурсныя праграмы былі надзвычай разнапланавымі і прадставілі своеасаблівы агляд далёкіх і нам не вядомых (ці дрэнна вядомых) светаў. Характарызаваць краіны ўбачаным наўрад ці варта, затое матэрыяльнае асяроддзе, боль людзей, сістэмы мыслення герояў далі зразумець, што пры ўсёй геаграфічнай далёкасці гэтыя краіны і гэтыя людзі жывуць па адных і тых жа формулах. А гэта збліжае.

лістапад

Муж Надзеі некалькі месяцаў не аплачваў рахункі, і той факт, што банк мае права выставіць дом на продаж на аўкцыёне, стаў для настаўніцы нечаканасцю. Яна шукае грошы: ідзе на кантакт з бацькам, які пасля смерці жонкі — маці Надзеі — жыве з новай жанчынай, бярэ вялікую суму пад працэнты і ў выніку атрымлівае непрымальныя прапановы для адпрацоўвання пазыкі. Усё ішло да таго, што грэка-балгарскі фільм «Урок» Крысціны Грозевай і Петэра Вылчанава пакажа, як амаральная сістэма падгінае пад сябе маленькага, але прыстойнага чалавека. Толькі маленькая настаўніца сістэму перамагла... Гэты фільм атрымаў «Золата» «Лістапада».

Цырымонія закрыцця з агучваннем вынікаў адбылася ўчора ў кінатэатры «Масква». «Золата», «серабро», «бронза», дыпломы і спецыяльныя згадкі журы, спецыяльныя прызы цырымоніі закрыцця размеркаваны паміж удзельнікамі кінафестывалю «Лістапад». Вынікі конкурсу маладога дакументальнага кіно (нацыянальных кінашкол) і конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік» былі падведзены яшчэ 10 лістапада.

[caption id="attachment_110337" align="alignnone" width="600"]14-35 «Зо­ла­та» «Ліс­та­па­да» — фільм «Урок» Крыс­ці­ны Гро­зе­вай і Пе­тэ­ра Вы­лча­на­ва.[/caption]

«Серабро» «Лістапада», што прызначае міжнароднае журы кінапрэсы, атрымала карціна кубінскага рэжысёра Карласа М. Кінтэлы «Праект стагоддзя» . Дзеянне фільма — жыццё трох пакаленняў — адбываецца ў «атамным» горадзе, які будаваўся сумесна з Савецкім Саюзам. Амбіцыёзным планам не наканавана было прыйсці да свайго завяршэння. Калі толькі не лічыць завяршэннем поўнае прыпыненне будоўлі атамных рэактараў і поўнае змяненне пазіцыі горада — ад месца з грандыёзнай будучыняй да спусташэння і расчаравання жыхароў.

Гледачы аддалі свае галасы — суадносна «Бронзу» «Лістапада» — за ісландскі фільм «Бараны» Грымюра Хаўконарсана, што быў прадстаўлены ў конкурсе «Маладосць на маршы». Пяшчотнае апавяданне пра жыццё простых людзей-фермераў на лакальнай тэрыторыі з увагай да двух братоў, што не размаўляюць паміж сабой. «Каб сагрэцца, патрэбен другі чалавек, бо як можна сагрэцца аднаму?» — пытаецца гераіня другога конкурснага фільма «Эва Нова», і гэта дакладна карэлюецца з тэмай адносін паміж галоўнымі героямі «Баранаў».

[caption id="attachment_110338" align="alignnone" width="600"]14-36 «Брон­за» «Ліс­та­па­да» — фільм «Ба­ра­ны» Гры­мю­ра Хаў­ко­нар­са­на.[/caption]

Польскі фільм «Браты» Войцеха Староні, што расказвае пра складаныя адносіны двух братоў, фізіка і лірыка, мастака і вучонага, атрымаў гран-пры «За лепшы дакументальны фільм» асноўнага конкурсу дакументальнага кіно.

Поўнаметражная карціна Мікіты Лаўрэцкага «Беларускі псіхапат» атрымала прыз «За лепшы мастацкі фільм» Нацыянальнага конкурсу. У праграме былі паказаны таксама іншыя фільмы маладога аўтара — кароткаметражкі «Паэзія» і «Амерыкан бой».

На гэтым Мінск не перастае фестываліць: пасля заканчэння «Лістапада» ў сталічны пракат выходзяць фільм «Маладосць» італьянскага рэжысёра Паола Сарэнціна (быў намінаваны на «Залатую пальмавую галіну» апошняга Канскага кінафестывалю), уладальніца «Залатога льва» кінафестывалю ў Венецыі карціна «Голуб сядзеў на галіне, раздумваючы пра быццё» Роя Андэрсана, уладальнік «Залатога мядзведзя» апошняга Берлінскага кінафестывалю фільм «Таксі» Джафара Панахі, французска-бельгійская карціна з пазаконкурснай праграмы «Лістапада» «Дама ў акулярах і са стрэльбай у аўтамабілі» Жаана Сфара і іншыя фільмы.

[caption id="attachment_110339" align="alignnone" width="600"]14-34 «Се­раб­ро» «Ліс­та­па­да» — кар­ці­на «Пра­ект ста­год­дзя» Кар­ла­са М. Кін­тэ­лы.[/caption]

Узнагароды XXII Мінскага міжнароднага кінафестываля “Лістапад”

Асноўны конкурс ігравога кіно

Гран-пры «Золата Лістапада» «За лепшы фільм» – «Урок», рэжысёры Крысціна Грозева і Петэр Вылчанаў (Балгарыя, Грэцыя);

Прыз «За лепшую рэжысуру» – «Зеніт», рэжысёр Далібор Матанiч (Харватыя, Сербія, Славенія);

Прыз «За лепшую аператарскую работу імя Ю. А. Марухіна» – «Зеніт», аператар Марка Брдар (Харватыя, Сербія, Славенія);

Спецыяльны прыз журы «За творчую смеласць ў зразуменні сучаснасці» – «Праект веку», рэжысёр Карлас М. Кінтэла (Куба, Аргенціна, Германія, Швейцарыя);

Дыплом «За высокую мастацкасць гукавага вырашэння» – гукарэжысёр Уладзімір Галаўніцкі за фільмы «Краіна Оз» (Расія) і «Спакой нам толькі сніцца» (Літва, Францыя, Расія);

Дыплом «За арыгінальную інтэрпрэтацыю класічнага твора» – «Дэман», рэжысёр Марцін Врона, аўтары сцэнарыя Павел Маслона, Марцін Врона (Польшча, Ізраіль);

Дыплом «За эпічны пачатак у мастацкім даследаванні жыцця сучаснага Кітая» – «І горы зрушваюцца», рэжысёр Цзя Чжанкэ (Кітай, Францыя, Японія).

Прызы Міжнароднага журы кінапрэсы

Прыз «Серабро Лістапада» ў намінацыі «Фільм як з'ява мастацтва» – «Праект стагоддзя», рэжысёр Карлас М. Кінтэла (Куба, Аргенціна, Германія, Швейцарыя);

Прыз «За лепшую жаночую ролю» – Яна Траянава, «Краіна Оз», рэжысёр Васіль Сігараў (Расія);

Прыз «За лепшую мужчынскую ролю» – Нэльсан Камаё, «Гвалт», рэжысёр Хорхе Фарэра (Калумбія, Мексіка);

Прыз «За лепшы акцёрскі ансамбль» – «Піянеры-героі», рэжысёр Наталля Кудрашова (Расія);

Прыз «За лепшы акцёрскі ансамбль» – «Смага», рэжысёр Cветла Цацоркава (Балгарыя);

Спецыяльны дыплом «За дзіва веры ў кіно, за веру ў дзіва жыцця» –«Анахiта (выбраннiк)», рэжысёр Iцiра Ямамота (Японія).

Прыз глядацкіх сімпатый «Бронза Лістапада» – «Бараны», рэжысёр Грымюр Хаўконарсан (Ісландыя, Данія).

Конкурс ігравога кіно “Маладосць на маршы”

Прыз «За лепшы фільм конкурсу ігравога кіно «Маладосць на маршы» імя народнага артыста СССР кінарэжысёра Ў. Т. Турава» – «Піянеры-героі», рэжысёр Наталля Кудрашова (Расія);

Спецыяльны прыз журы – «Смага», рэжысёр Cветла Цацоркава (Балгарыя);

Дыплом «За глыбокае і бескампраміснае даследаванне прыроды гвалту ў сучасным грамадстве» – «Гвалт», рэжысёр Хорхе Фарэра (Калумбія, Мексіка);

Дыплом «За вернасць традыцыям японскага кінематографа» – «Анахiта (выбраннiк)», рэжысёр Iцiра Ямамота (Японія).

Асноўны конкурс документального кино

Гран-пры «За лепшы дакументальны фільм» – «Браты», рэжысёр Войцех Cтаронь (Польшча);

Спецыяльны прыз журы за высокае мастацкае выказванне пра гістарычныя падзеі жніўня 1991 г. і новае асэнсаванне хронікі ленінградскіх аператараў – «Падзея», рэжысёр Сяргей Лазніца (Нідэрланды, Бельгія);

Дыплом за мастацкае ўвасабленне партрэта людзей з абмежаванымі магчымасцямі – «Каса-Бланка», рэжысёр Аляксандра Мацюшак (Мексіка, Польшча);

Дыплом за выраз надзеі на захаванне нацыянальнай культуры ва ўмовах глабалізацыі – «Жывы агонь», рэжысёр Астап Касцюк (Украіна);

Дыплом фільму за ўвасабленне неардынарнай асобы мастака – «Майстар і Таццяна», рэжысёр Гедрэ Жыкітэ (Літва).

Нацыянальны конкурс

Прыз «За лепшы мастацкі фільм» – «Беларускі псіхапат», рэжысёр Мікіта Лаўрэцкі;

Прыз «За лепшы дакументальны фільм» – «Госці», рэжысёр Андрэй Куціла;

Прыз «За лепшы анімацыйны фільм» – «Пра вала», рэжысёр Яўген Надтачэй;

Дыплом «За трапны погляд беларускага аўтара на амерыканскі сямейны побыт» – «Сапраўдная амерыканка», рэжысёр Дар'я Жук;

Дыплом «За метафарычную лаканічнасць» – «Вялікдзень», рэжысёр Дар'я Юркевіч (Беларусь, Францыя);

Дыплом «За дасціпнасць і арыгінальную стылістыку» – «ОБНЦБНЧА», рэжысёр Максім Лушчык.

Конкурс маладога дакументальнаг кіно – конкурс нацыянальных кінашкол

Прыз "За лепшы фільм конкурсу маладога дакументальнага кіно» - «Ямаха», рэжысёр Іна Амельчанка (Расія) - за асобасны падыход рэжысёра да паказу барацьбы маладога чалавека за сваю мару і адначасова адлюстраванне сучаснага грамадства;

Дыплом “Асаблівая згадка за аператарскую працу Мірыяма Орціса” – «Развітанне», рэжысёр Алехандра Алонса (Куба);

Дыплом “За кінематаграфічнае адлюстраванне знікаючага ладу жыцця – «Апустыньванне», рэжысёр Кацярына Крук (Беларусь);

Дыплом “За гумарыстычны падыход у стварэнні дакументальнага фільма” – «Слімакі», рэжысёр Гжэгаж Шчэпаняк (Польшча);

Дыплом “За асаблівы падыход рэжысёра да паказу ўнутранага напружання ў грамадстве –«Дарога да храма», рэжысёр Пабла Рохас(Расія);

Дыплом “За адкрыццё і развіццё талентаў для працы на Радзіме” – Факультэт тэлебачання і мастацтваў Кабардзіна-Балкарскага Дзяржаўнага Універсітэта, Майстэрня А.М. Сакурава.

Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі “Лістападзік”

“Залаты Лістападзік” - «Прыватнае піянерскае-2», рэжысёр Аляксандр Карпілоўскі (Расія);

Прыз "За лепшы фільм для дзяцей» - «Хлопец-невідзімка», рэжысёр Габрыэле Сальваторес (Італія, Францыя);

Прыз "За лепшы фільм для юнацтва» - «Прыватнае піянерскае-2», рэжысёр Аляксандр Карпілоўскі (Расія);

Прыз «Лепшая дзіцячая роля» - Сямён Трэскуноў, «Прыватнае піянерскае-2», рэжысёр Аляксандр Карпілоўскі (Расія);

Прыз «Лепшая праца дарослага акцёра ў дзіцячым фільме» - Валерыя Галіна, «Хлопец-невідзімка», рэжысёр Габрыэле Сальваторес (Італія, Францыя);

Спецыяльная зкагдка журы - «Залатое каралеўства», рэжысёр Брайен Перкінс (Мьянма).

Спецыяльныя прызы цырымоніі закрыцця

Прыз Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта – «Бараны», рэжысёр Грымюр Хаўконарсан (Ісландыя, Данія);

Прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За гуманізм і духоўнасць у кіно» – «Нябеснае качэўе», рэжысёр Мiрлан Абдыкалыкаў (Кыргызстан);

Спецыяльны прыз Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі «За вернасць маральным ідэалам у кінамастацтве» – «Шлях у Дамаск», рэжысёр Арцём Лобач (Беларусь);

Спецыяльны прыз Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі «За вернасць маральным ідэалам у кінамастацтве» – «Піянеры-героі», рэжысёр Наталля Кудрашова (Расія);

Спецыяльны прыз Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» «Мова кіно – мова паразумення» – «Дзіўныя часціцы», рэжысёр Дзяніс Кляблееў (Расія);

Спецыяльны прыз Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Кіно без меж» за развіццё культурнага супрацоўніцтва і ўмацавання сяброўства паміж народамі – «Нябеснае качэўе», рэжысёр Мiрлан Абдыкалыкаў (Кыргызстан).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.