Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Скумбрыя марынаваная

14-10

Спатрэбіцца: скумбрыя свежамарожаная — 3 шт., цыбуля рэпчатая — 3 шт., часнок — 3 зубчыкі, цукар — 1 ч. лыжка, соль — 1 ст. лыжка, воцат — 3 ст. лыжкі, алей — 2 ст. лыжкі, лаўровы ліст — 2-3 шт., перац духмяны гарошак — 1 ч. лыжка, сумесь перцаў на смак.

Рыбу чысцім і наразаем на кавалачкі. Цыбулю — кольцамі, а часнок — пласцінкамі. Цяпер скумбрыю, цыбулю, часнок, алей і ўсе прыправы кладзём у вялікую міску і вельмі акуратна змешваем. Раскладваем па слоіках і ставім у халадзільнік на суткі. За гэты час трэба пару разоў трохі страсянуць слоікі. А праз суткі можна частавацца марынаванай скумбрыяй. Смак атрымліваецца далікатны, без ярка выяўленых акцэнтаў (гэтыя акцэнты можна расставіць, зыходзячы са сваіх пераваг: крыху больш перцу, асобных спецый, рэзкай травы і г.д.).

Салата «Афрыка»

14-9

Спатрэбіцца: курынае філе — 1 шт., ківі — 3 шт., яйка — 4 шт., яблык — 2 шт., сыр — 150 г, морква па-карэйску — 100 г, маянэз.

Курынае філе адварваем, дробна наразаем. Выкладваем першым слоем і прамазваем маянэзам. Рэжам буйнымі паўкольцамі ківі. Выкладваем другім слоем на курыцу. У вараных яек аддзяляем бялкі ад жаўткоў. Бялкі надзіраем на буйной тарцы і ствараем з іх трэці слой. Зверху прамазваем маянэзам. Надзіраем яблыкі на буйной тарцы і выкладваем чацвёртым слоем. Пяты слой — сыр, таксама надзёрты на буйной тарцы. Зверху сыру — маянэз.

Рэжам больш дробна і выкладваем на сыр моркву па-карэйску. Прамазваем маянэзам.

Надзіраем на сырнай тарцы жаўткі і выкладваем зверху.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.