Вы тут

Галоўнае — дакладна выканаць тэхналогію


Першы намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль ЛІНЕВІЧ адзначае, што сёлетні год для раёна выдаўся складаным. Стаяла засуха, але, нягледзячы на гэта, фактычна ўсе гаспадаркі (а гэта сем юрыдычных асоб і гігант — агракамбінат «Дзяржынскі» з трыма філіяламі) выканалі неабходныя паказчыкі.

13-9

— Што да ўраджаю збожжавых, мы атрымалі больш за 119 тысяч тон з ураджайнасцю 61,1ц/га. Гэта ўжо другі год запар, калі раён атрымаў больш за 100 тысяч тон збожжавых, — адзначае намеснік старшыні.

Крыху горшыя за леташнія паказчыкі па нарыхтоўцы кармоў, але нязначна: усяго на адну кармавую адзінку. Такім чынам, у раёне нарыхтавана 27,8 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву. Пры гэтым варта ўлічваць, што сёлета значна павялічылася пагалоўе буйной рагатай жывёлы — больш як на тысячу галоў.

— Атрымалі някепскі ўраджай кукурузы. Усяго было засеяна 10 тыс га, з іх 1,5 тысячы ўбіраем на зерне. Такім чынам, пры ўраджайнасці 87 цэнтнераў ужо атрымана 12 тысяч тон кукурузы, а па выніку будзем мець 18—19 тысяч тон зерня кукурузы.

Апроч таго, нарыхтавана 235 тысяч тон кукурузнага сіласу, якога хопіць для круглагадовага кармлення буйной рагатай жывёлы. Таму ёсць спадзяванне, што тэмпы прыбаўкі малака захаваюцца.

А вось па насенні рапсу сёлетні ўраджай аказаўся не самым добрым: культура дрэнна перанесла зімоўку, і шмат пасеваў загінула. У Дзяржынскім раёне давялося адсяваць каля 45% плошчаў рапсавых пасеваў іншымі культурамі — яравым рапсам і кукурузай. У выніку з ураджайнасцю 28,9 ц/га атрымалі 8,1 тысячы тон рапсу замест запланаваных 15 тысяч тон.

— Сёлета мы павялічылі плошчы пасадкі бульбы з 470 га да 780 га. Атрымалі някепскі ўраджай, у сярэднім ураджайнасць склала 318 цэнтнераў — гэта на 10 цэнтнераў больш, чым летась. А вал павялічылі істотна: атрымалі 24 800 тон бульбы, дадаўшы да леташняга паказчыка восем тысяч тон, — адзначае Анатоль Ліневіч.

Павялічыліся і плошчы пасеву цукровых буракоў, уборка якіх яшчэ не скончана. Праўда, умовы надвор'я прымушаюць чакаць ураджай на ўзроўні мінулага года.

У жывёлагадоўчай галіне станоўчы вынік таксама ёсць. Напрыклад, прыбаўка па малацэ склала 109%. Па ўдоі ад каровы за 9 месяцаў прыбаўка — 262 кг. У выніку раён займае чацвёртае месца ў краіне па вытворчасці малака ад адной рагулі.

Добры вынік і ў свінагадоўлі: 125% валавой вытворчасці да мінулага года.

Суразмоўца кажа, што самае галоўнае ў сельскагаспадарчай працы — не вынайсці новыя падыходы, а дакладна выканаць тое, што прапісана ў тэхналагічнай карце. Калі дасканала выконваць тэхналогію, атрымаеш вынік.

— Хачу падзякаваць гаспадаркам раёна за добрасумленную працу: па атрыманні ўраджаю ўсе спрацавалі фактычна на адным узроўні. Безумоўна, ёсць лідары, на свяце мы ім падзякуем і ўзнагародзім, — абяцае намеснік старшыні. — Асабліва хацелася б адзначыць ААТ «Крутагор'е-Петкавічы» і яго кіраўніка Клімаша Юрыя Пятровіча, ААТ «Баравое-2003» і Нікалаевіча Рыгора Іванавіча, філіял «Праўда-Агра» з Хацько Віталем Якаўлевічам, а таксама «Маяк-78» і яго дырэктара Гаргуна Івана Віктаравіча.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.