Кузьмінкі


* Спрадвеку святыя Казьма і Даміян, якія ўшаноўваюцца 14 лістапада па праваслаўным календары, сярод усходніх славян лічыліся ахоўнікамі рамёстваў, асабліва майстроў кавальскай справы і швачак. Гэты дзень для мужчын і жанчын станавіўся «пераходным» ад сельскагаспадарчых работ да зімовых промыслаў.

* Святыя Кузьма і Дзям'ян сталі ахоўнікамі сямейнага ачагу, святасці і непарушнасці шлюбу і сямейнага жыцця. У народзе іх параўноўвалі з кавалямі: «Боскія кавалі куюць вяселлі і вясельныя вянцы», «Боскія кавалі недагуляныя вяселлі дарабляюць».

* Святых Кузьму і Дзям'яна яшчэ лічылі ахоўнікамі курэй. У гэты дзень пасля ранішняга набажэнства курэй, гусей, качак апырсквалі святой вадой і прасілі божых памочнікаў захаваць птушыны «статак».

* Кузьмінкі паўсюдна лічыліся і дзявочым святам. Існаваў звычай, згодна з якім дзяўчына-нявеста ў гэты дзень лічылася гаспадыняй дома. Яна рыхтавала святочныя стравы для сям'і. «Досыць дзеўкам чужое піва варыць, час сваё распачынаць», — казалі пра дзяўчат на выданні.

* На тры дні святкавання Кузьмінак дзяўчаты знаходзілі памяшканне, дзе наладжвалі «ссыпчыну» (братчыну, талаку) і запрашалі хлопцаў. Гэта былі ў пэўным сэнсе агледзіны нявест, пасля якіх у вёсках гулялі шмат вяселляў. У народзе так і казалі: «Падкузьміла дзеўка хлопца!» Кожная дзяўчына павінна была прынесці з дому што-небудзь з прадуктаў харчавання, звычайна гэта былі крупы. Потым дзяўчаты абыходзілі ўсе хаты і прасілі прадукты для святкавання Кузьмінак. З сабраных прадуктаў яны разам рыхтавалі стол, абавязковай стравай на якім былі курыца і каша. Святкаванне працягвалася да світання, а хлопцы, адолеўшы прапанаваныя дзяўчатамі стравы, накіроўваліся красці суседскіх курэй. Цікава, але да крадзяжу курэй у гэтыя дні сяляне ставіліся з разуменнем.

* «Кузьмінкі — восені памінкі», — казалі ў народзе і лічылі гэты дзень другой сустрэчай зімы (першая была 14 кастрычніка). Снежны дзень абяцае будучай вясной вялікую паводку. Кузьмінкі — покрыва са снегу (снежнае покрыва). Закуюць Кузьма з Дзям'янам — да вясны не раскуеш. Калі на Казьму-Даміяна лісце застанецца на дрэвах, то на другі год у гэты дзень будуць маразы.

Янка КРУК, Аксана КАТОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.