Вы тут

На службу эканоміцы — інтэлект чалавека


Як пераадолець складаны перыяд у эканоміцы і што трэба зрабіць, каб вывесці яе на перадавыя рубяжы? Гэтыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў «круглага стала», які правялі ў Мінску прадстаўнікі Беларускага славянскага камітэта і Беларускага аддзялення Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры.

У дыскусіі актыўны ўдзел прынялі вучоны-эканаміст У.К. Церахаў, эканаміст-практык Я.С. Доўгель, начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцый і інавацый Міністэрства прамысловасці В.М. Фішман, інжынер Мінскага аўтамабільнага завода М.Д. Аўсіевіч, доктар філасофскіх навук Т.І. Адула і іншыя.

Адным з дзейсных сродкаў рэалізацыі гэтых мер, на думку ўдзельнікаў «круглага стала», можа і павінна стаць эканоміка ведаў. Ва ўмовах такой эканомікі чалавек выступае не толькі сродкам, але і мэтай развіцця. Дзякуючы набытым ведам і вопыту такія людзі здольныя ўзняць эканоміку на новую вышыню, дзе кожны чалавек будзе мець магчымасць працаваць на сябе і ў той жа час з карысцю для ўсяго грамадства.

Эканоміка ведаў устанаўлівае новыя адносіны чалавека з дзяржавай — адносіны супрацоўніцтва і ўзаемаўзбагачэння. У партнёрскіх адносінах дзяржава выконвае функцыі арганізатара і інвестара.

Усе найбольш важныя канструктыўныя прапановы, выказаныя падчас дыскусіі, а таксама канкрэтныя захады, выпрацаваныя для іх ажыццяўлення, накіраваны ў дырэктыўныя органы. Удзельнікі «круглага стала» спадзяюцца, што гэта будзе садзейнічаць рэалізацыі перадвыбарнай праграмы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі «За будучыню незалежнай Беларусі».

Зіновій ПРЫГОДЗІЧ, член-карэспандэнт Беларускага аддзялення Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.