Вы тут

Замест вучылішча — аздараўленчы комплекс


Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адчыніў дзверы на днях у Стоўбцах.

Падчас яго ўрачыстага адкрыцця старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра адзначыў, што за адносна кароткі прамежак часу ўведзены ў дзеянне некалькі такіх комплексаў. Усё гэта дазволіць дарослым і дзецям сталічнага рэгіёна паправіць здароўе. Як падкрэсліў Сямён Шапіра, будаваць такія комплексы не проста, але дзяржава знаходзіць для гэтага сродкі.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я Мікалай Іванчанка дадаў, што тут будуць праводзіцца спаборніцтвы рэспубліканскага ўзроўню, а магчыма, і больш высокага.

Спачатку будынак, дзе месціцца новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс, прызначаўся для кулінарнага вучылішча. Але работы па яго будаўніцтве былі прыпынены. У 2005 годзе прынята рашэнне аб рэканструкцыі даўгабуда ў два этапы. Першая чарга ўведзена ў дзеянне 30 снежня мінулага года і ўключае чатырохпавярховы будынак з трэнажорнымі заламі, памяшканнямі для настольнага тэніса, більярда, часовага пражывання спартсменаў на 27 месцаў з усімі неабходнымі бытавымі ўмовамі, офісаў. Цяпер у стадыі будаўніцтва другая чарга, якая прадугледжвае адкрыццё ўніверсальнай спартыўнай залы для гульнявых відаў спорту з трыбунамі на 390 месцаў, басейн, трэнажорную залу, залы для барацьбы і аэробікі, лазню, буфет. Ужо выканана работ на суму больш як 82 млрд рублёў.

Дадам, што ў будучым годзе плануецца завяршыць будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Валожыне.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.