Вы тут

«Падкова» там, дзе трэба


— Здараецца, павесім падкову на сцяну і чакаем, што прыйдуць дабрабыт і багацце. А ў сельскай гаспадарцы яе трэба, так бы мовіць, прыбіць на капыты каня і араць, араць і араць. Па-мойму, гэтая «падкова» ў аграрнікаў Гродзеншчыны там, дзе трэба, — зазначыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл РУСЫ на абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2015» у Дзятлаве.

[caption id="attachment_110568" align="alignnone" width="600"]17-28 Ураджайны каравай — у руках старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова.[/caption]

Выказаўшы ад імя кіраўніцтва краіны глыбокую ўдзячнасць працаўнікам вёскі, аграпрамысловага комплексу Гродзеншчыны за іх работу, Міхаіл Русы ўручыў Грамату Савета Міністраў Герою Беларусі, старшыні СВК «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна Васілю РАВЯКУ: у гэтай гаспадарцы сёлета атрымалі з гектара 104,1 цэнтнера збожжавых і зернебабовых культур.

Увогуле ж, раслінаводчая галіна вобласці спрацавала нават лепш за паспяховы мінулы год. Намалочана 1 мільён 707 тысяч тон збожжа (без кукурузы) пры сярэдняй ураджайнасці 51,4 цэнтнера з гектара. У тых гаспадарках, дзе ў аптымальныя тэрміны пасеялі, своечасова правялі падкормліванне раслін, іх абарону ад шкоднікаў, пустазелля, і ўраджай атрымалі добры. Гэтым даказаўшы, што дзякуючы прафесіяналізму кіраўнікоў і спецыялістаў, прымяненню перадавых тэхналогій нават ва ўмовах засухі можна дабівацца высокага выніку.

Арганізатары свята падрыхтавалі для мясцовых жыхароў і гасцей шмат цікавага. Прычым, згодна са старажытнай вясковай традыцыяй, рабілася гэта талакой. Зразумела, галоўная «скрыпка» ў падрыхтоўчых работах належала дзятлаўчанам, але да гаспадароў далучыліся і іншыя рэгіёны. Напрыклад, летам райцэнтр упрыгожылі разнастайнымі кампазіцыямі майстры зялёнага будаўніцтва з прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. А яшчэ адным падарункам гораду сталі самыя розныя па канструкцыі лаўкі, якія спецыяльна вырабілі для тутэйшага парку ў кожным з раёнаў Гродзеншчыны. Акрамя таго, былі наладжаны фестывальныя падворкі, дзе спявалі, танцавалі і, натуральна, шчодра частавалі стравамі сваёй кухні.

— Добра вядома, што лёгкага хлеба не бывае. Вось і сёлета сялян выпрабоўвалі на трываласць і дэфіцыт фінансавых сродкаў, і дыспарытэт цэн, і ўмовы надвор'я. Нягледзячы на гэта, працаўнікі вёскі выканалі ўвесь планавы аб'ём работ і атрымалі дастойныя вынікі, — сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір КРАЎЦОЎ, адкрываючы цырымонію ўзнагароджання найлепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу.

Сёлета адзін з самых важных кірункаў для аграрнікаў вобласці — аднаўленне пагалоўя свіней, якое панесла сур'ёзныя страты з прычыны АЧС. Нядаўна ўведзены ў строй буйныя свінакомплексы ў Ваўкавыскім і Карэліцкім раёнах, у апошнім будуецца яшчэ адзін.

Дарэчы, Гродзеншчына сёлета не толькі пашырыла геаграфію паставак мяса-малочных вырабаў у рэгіёны Расійскай Федэрацыі, але і распачала асваенне новых рынкаў — у Кыргызстане, Вялікабрытаніі. Гродзенскі і Слонімскі мясакамбінаты атрымалі сертыфікат «Халяль», які дазваляе пастаўляць прадукцыю ў мусульманскія краіны.

— Галоўную задачу па забеспячэнні краіны прадуктамі харчавання аграпрамысловы комплекс выканаў, — лічыць Уладзімір Краўцоў. — Зараз наша найважнейшая задача — забяспечыць фінансавую ўстойлівасць гаспадарак, паскорыць іх выхад на самафінансаванне. І ў першую чаргу зрабіць усё, каб не было стратных арганізацый. Гэта істотна палепшыць эканоміку ўсёй аграрнай галіны, дапаможа падняць узровень даходаў сялян.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Барыс ПРАКОПЧЫК

рrаkорсhіk@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.