Лён


Лён. У народнай творчасці лён заўсёды сімвалізаваў чыстыя думкі, дабрыню, таксама быў надзелены мужчынскімі якасцямі. У песнях лён называлі «сінявокім прыгожым юнаком».

* Калі ехалі на поле сеяць лён, гаспадар павінен быў пакласці ў насенне два яйкі. Затым на полі спачатку снедалі, і толькі потым распачыналі сяўбу. Шкарлупіны ад яек трэба было прывезці дадому. Лічылі, што ў такім выпадку лён будзе доўгім, як шлях ад хаты да поля і назад. Руплівыя гаспадыні малолі шалупайкі і дабаўлялі іх у корм курам, каб тыя лепш несліся.

* Існавала павер'е: «каб лён даў добры ўраджай, трэба было ў час сяўбы раздзецца, тады лён пашкадуе голую бабу і ўродзіць добра, каб ёй было з чаго пашыць кашулю».

* У народзе лічылі, што на палетках, дзе рос лён, нельга сеяць яравое збожжа, інакш «ні тое, ні гэтае не ўродзіць».

* Каб лён вырас доўгім, валакністым, раілі сеяць яго на малады месяц, а насенне збіраць на поўню.

* Паўсюдна на Беларусі існаваў звычай: ранняй вясной незамужнія дзяўчаты сеялі на агародзе палоску льну і па яе ўзыходах варажылі аб сваім лёсе. Адначасовае прарастанне і добры рост ільну прадказваў шчаслівую долю; калі ж узыходы былі дрэннымі — не бачыць дзяўчыне «жыцця-долі».

* Лён самым актыўным чынам выкарыстоўвалі ў вясельным абрадзе. Яго доўгія валокны нагадвалі аб дзявочай прыгажосці — доўгай касе. Таму цнатлівай нявесце ў косы ўпляталі валокны льну: каб лён добра ўрадзіў і каб нявеста парадавала радзіну нараджэннем здаровых дзяцей.

* Часам пры абсыпанні маладых пасля вянчання ў храме і на вяселлі выкарыстоўвалі насенне льну.

* Лён выкарыстоўвалі і ў народнай магічнай практыцы. Кісялі і напоі з насення льну ўжывалі пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракта.

* Народныя лекары раілі класці насенне льну ў абутак, тым самым ахоўваючы сябе ад сурокаў і іншых непрыемнасцяў.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.