Вы тут

Эх, дажыначкі...


Абласныя святы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2015» прайшлі ў Вілейцы, Ельску і Дзятлаве.

Сёлета падвядзенне вынікаў сельскагаспадарчага года супала з прафесійным святам аграрыяў краіны — Днём працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. «Здаўна хлебаробы пасля завяршэння асноўных работ на зямлі святкавалі дажынкі як вянец напружанай працы. Ад таго, які ўраджай сабраны з палёў, колькі хлеба паступіла ў засекі, залежала жыццё да наступнай гарачай пары, — адзначыў на «Дажынках» у Вілейцы старшыня Мінаблвыканкама Сямён ШАПІРА. — Хлеб для славян — святыня, невыпадкова беларусы клалі яго ў якасці абярэга ў калыску нованароджанага, бралі з сабой у далёкую дарогу, а жаніха і нявесту бацькі сустракалі на парозе хлебам-соллю. Так склалася, што менавіта за цэнтральным рэгіёнам ужо даўно замацавалася рэпутацыя галоўнай жытніцы: тут самы высокі валавы збор збожжа ў краіне».

17-18

Хлебаробы не падвялі

Прыгожа аздобленыя вясковыя дворыкі з багатай сельгаспрадукцыяй, вырабамі народных умельцаў, якія арганізоўваў падчас свята кожны раён Міншчыны, сведчаць пра тое, што справы ў цэнтральным рэгіёне ладзяцца. Ёсць што паказаць гасцям, ёсць чым і пачаставаць.

І сапраўды так. На самым вялікім з караваяў, што дэманстраваўся падчас выставы, — лічбы 2 млн 177 тысяч тон. Менавіта столькі сабралі збожжа на Міншчыне. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых склала 41,5 цэнтнера з гектара, што на 2 цэнтнеры вышэй за агульнарэспубліканскі паказчык.

Для старшага камбайнера агракамбіната «Ждановічы» Віктара Стэльмаха сёлетняя ўборка 10-я па ліку, ён двойчы быў пераможцам на рэспубліканскім свяце працаўнікоў сяла «Дажынкі». Сёння Віктар Васільевіч найлепшы не толькі ў вобласці, але і ў краіне — яго вынік 7 тысяч 442 тоны збожжа. Вадзіцель Міхаіл Салавей з СВК «Пагосцкі» Бярэзінскага раёна на старэнькім аўтамабілі «ГАЗ-53» зрабіў 441 рэйс, перавёз 1600 тон збожжа і стаў абсалютным пераможцам у вобласці.

Зусім не жаночую спецыяльнасць — інжынер сельскагаспадарчай вытворчасці — выбрала Анастасія Кузьміна і зусім рэдкую пасаду для жанчыны заняла ў гэтым годзе — старшыня адкрытага акцыянернага таварыства «Камена» Лагойскага раёна. Упершыню сёлета гаспадарка атрымала збожжавых 36 цэнтнераў з гектара, што амаль на 12 цэнтнераў больш, чым у мінулым годзе. Такой ураджайнасці не было за ўсю гісторыю існавання гэтай гаспадаркі. Старшыня Мінаблвыканкама ўручыў Анастасіі Георгіеўне сертыфікат на 1 млрд рублёў для набыцця сельскагаспадарчай тэхнікі. Такія ж сертыфікаты атрымалі і іншыя кіраўнікі сельгасарганізацый.

Сорак гадоў спяшаецца на сваё рабочае месца галоўны заатэхнік аграфірмы «Лебедзева» Маладзечанскага раёна Тамара Аляксейка. Яна ўзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі». Не шмат такіх спецыялістаў, як галоўны ветэрынарны ўрач філіяла «Пяцігор'е» агракамбіната «Дзяржынскі» Дзмітрый Палевікоў, у якога захаванасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы 99,6%. Ён у ліку ўзнагароджаных ганаровымі граматамі Мінаблвыканкама.

[caption id="attachment_110569" align="alignnone" width="600"]17-29 Уз­на­га­ро­ду за шмат­га­до­вую доб­ра­сум­лен­ную пра­цу з рук стар­шы­ні Мінск­ага абл­вы­кан­ка­ма Ся­мё­на Ша­пі­ры атрым­лі­вае член Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі, пе­да­гог са Смі­ла­віч Іван Яра­шэ­віч.[/caption]

У абласным свяце-кірмашы прыняў удзел і гетман (губернатар) краю Высачына Іржы Бегаунак. Высачына — буйны цэнтральны рэгіён Чэхіі з развітой сельскай гаспадаркай, асноўны напрамак — селекцыя і вытворчасць бульбы.

— У чэхаў таксама ёсць свята накшталт вашых «Дажынак» — штогадовая выстава «Зямля-карміцелька», на якой прадстаўляюць сваю прадукцыю і беларускія сельгаспрадпрыемствы, — канстатаваў госць.

Іржы Бегаунак прывёз на Міншчыну вялікую дэлегацыю ўрачоў па абмене вопытам. Але, акрамя аховы здароўя, яго цікавяць такія кірункі, як спорт, бізнес, сельская гаспадарка.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

рrаkорсhіk@zvіаzdа.bу

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.