Вы тут

«Нёману» — 70 гадоў


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі часопіса «Нёман» з 70-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара гэтага найстарэйшага беларускага літаратурна-мастацкага выдання.

«За гады свайго існавання часопіс адыграў прыкметную ролю ў развіцці айчыннай літаратуры. Тут друкаваліся найбольш яркія творы беларускіх і замежных аўтараў, актуальная крытыка і публіцыстыка. Сёння «Нёман» працягвае гэтую традыцыю, пастаянна пашыраючы жанравы і тэматычны спектр публікацый», — гаворыцца ў віншаванні. У ім адзначаецца, што часопіс таксама ўносіць дастойны ўклад ва ўмацаванне міжнародных літаратурных сувязяў, аб'ядноўваючы пісьменнікаў розных краін на аснове высокіх творчых прынцыпаў, закладзеных прызнанымі майстрамі мастацкага слова, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?