Мёд


«Калі хочаш захаваць маладосць — ужывай мёд» — так гаварылі нашы продкі. Каштоўныя якасці мёду чалавецтва спазнала яшчэ ў далёкія часы сівой мінуўшчыны. Гэта крыніца сіл і здароўя, якая змяшчае ў сваім саставе больш за 100 рэчываў, жыццёва важных для арганізма чалавека.

* У легендах і паданнях мёд сімвалізаваў крыніцу мудрасці і доўгажыхарства, яго называлі «ежай багоў» і верылі, што менавіта ён дапамагае жыхарам Нябёсаў быць бессмяротнымі і захоўваць вечную маладосць. Акрамя таго, мёд здавён стаў сімвалам дабрабыту, высокага ўзроўню жыцця чалавека.

* Тое, што нашы продкі выкарыстоўвалі мёд у абрадах і рытуалах каляндарнага і сямейна-родавага цыклаў, надзяліла яго пэўнай ступенню сакральнасці, магічнай сілай.

* Мёд выкарыстоўвалі на вяселлі. Яшчэ ў Сярэднявеччы, калі расчэсвалі валасы маладым, іх абавязкова мазалі мёдам. Маладым крычалі «горка», але пры гэтым мазалі іх вусны мёдам. Яшчэ і сёння ў паўднёвых раёнах Беларусі на парозе хаты маладых пасля вянца сустракаюць з хлебам-соллю і абавязкова з мёдам, каб жыццё было салодкім.

* Цікава, але першы месяц пасля вяселля называюць «мядовым». Можа, таму, што гэта самы «салодкі» месяц у сямейным жыцці, а можа, і таму, што мёд збіраюць вялікія працаўніцы — пчолы. Магчыма, філасофія нашых продкаў была ў тым, каб гэты першы месяц сямейнага жыцця быў галоўным у вялікім сямейным жыцці: маладыя павінны былі шмат папрацаваць, каб выстраіць адносіны паміж сабой, роднымі і сваякамі, зусім не горш, як тыя пчолы, каб «сямейнага мёду» хапіла на доўгія гады.

* Практычна на ўсіх святах ужывалі «медавуху» — мёд, разведзены вадой.

Мёд выкарыстоўвалі і за жалобным сталом. У вадзе разводзілі мёд і клалі туды невялікія кавалачкі булкі. Гэта рытуальная ежа, з якой распачыналася жалобная вячэра, насіла назву «сыта» ці «канун». Прычым першым, звычайна, яе браў самы стары чалавек, і ён павінен быў першую лыжку выліць на стол. Такія дзеянні прадказвалі (праграмавалі) «салодкае» жыццё памерламу на «тым» свеце.

* У народнай медыцыне мёд выкарыстоўвалі пры лячэнні захворванняў страўніка, печані, гнойных ран, як гарачкапаніжальны сродак і добры сродак ад цяжкага кашлю.

* У адным старажытным медыцынскім трактаце было напісана так: «Мёд аздараўляе ўсе ўнутраныя органы, падтрымлівае моц арганізма, памяншае гарачку. Доўгатэрміновае яго ўжыванне ўзмацняе волю, надае лёгкасць целу, захоўвае маладосць, працягвае гады жыцця».

Янка КРУК, Аксана КАТОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...