Вы тут

Таміслаў Нікаліч прыбывае з афіцыйным візітам


Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч 18-20 лістапада наведае з афіцыйным візітам Беларусь.

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Сербіі правядуць перагаворы ў вузкім і пашыраным складах, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнікі дзвюх краін падпішуць сумесную заяву.

Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка і Таміслаў Нікаліч наведаюць будаўнічую пляцоўку эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу «Мінск-Мір», дзе прымуць удзел у цырымоніі закладкі памятнай капсулы, якая сімвалізуе пачатак яго будаўніцтва.

Чакаецца, што ў дні афіцыйнага візіту Таміслаў Нікаліч наведае адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі трактарны завод», Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.