Вы тут

Вам прызначылі спіраграфію


Пры з'яўленні задышкі ў становішчы лежачы, кашлі, макроце, болі ў грудзях могуць прызначыць такое даследаванне, як спіраграфія, або спіраграма. Гэта вымярэнне і графічны запіс змянення лёгачнага аб'ёму падчас удыху і выдыху. Вынікі апрацоўвае камп'ютарная праграма, а пасля ацэньвае ўрач.

Паводле слоў участковага тэрапеўта 11-й гарадской паліклінікі г. Мінска Марыны НАВУМЕНКІ, спіраграфію могуць прызначыць пацыентам з бранхіяльнай астмай, хранічнай абструктыўнай хваробай лёгкіх або іншай паталогіяй дыхальнай сістэмы, каб ацаніць, ці не ўплывае яна на функцыю лёгкіх. Праводзяць такое даследаванне і курцам, а таксама тым, хто працуе пад уздзеяннем шкодных рэчываў. Акрамя таго, спіраграфія дапамагае ацаніць эфектыўнасць лячэння гарманальнымі прэпаратамі пры астме, антыбіётыкамі — пры кістозным фіброзе, а таксама выявіць таксічны ўплыў лекаў на лёгкія.

Перад пачаткам даследавання лабарант удакладняе ўзрост, рост, вагу, апошні прыём лекаў, іх назвы, у якой форме і дазіроўцы яны прымаліся. Неабходна мінімум 1 гадзіну не курыць, мінімум 4 гадзіны не ўжываць алкаголь, мінімум 2 гадзіны — ежу, мінімум 30 хвілін не займацца актыўнымі фізічнымі практыкаваннямі, быць у свабодным адзенні. Цягам чатырох гадзін не прымаць лекаў, якія расшыраюць бронхі.

Пацыенту прапануюць поўнасцю расслабіцца, адпачыць. Тэст выконваюць з выкарыстаннем насавога заціску. Кожны дыхальны манеўр паўтараюць не менш за тры разы. Паўторныя даследаванні пажадана праводзіць у адзін і той жа час, на тым жа абсталяванні.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.