Вы тут

Па законах эканомікі і жыцця


Усе прапановы МВФ прымаюцца, але выпрацаваная сістэма сацыяльнай дзяржавы застанецца.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком місіі Міжнароднага валютнага фонду па Беларусі Пітэрам Долманам прапановы МВФ датычна перспектыў узаемадзеяння і асноўных момантаў будучай праграмы.

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы адзначыў, што ні адзін пункт, які прапануецца МВФ, не выклікае ў яго непрымання. Як лічыць кіраўнік дзяржавы, прапановы фонду заснаваны на абсалютна аб'ектыўных законах эканомікі, жыцця. «Формула адна: атрымліваеш паслугу — плаці за гэтую паслугу ў поўным аб'ёме», — сказаў ён.

Прэзідэнт з задавальненнем адзначыў, што Беларусь і МВФ дакладна выконваюць дамоўленасць па прапрацоўцы праграмы, якая павінна паслужыць асновай супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба беларускага лідара. Пытанне, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, толькі ў тэрмінах. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў дадзеным выпадку ў бакоў не будзе вельмі вялікай разбежкі «ў разуменні гэтых тэрмінаў і ў тэрмінах наогул». Беларускі бок нацэлены на тое, каб выпрацаваныя сумесна з фондам прапановы рэалізаваліся ў гранічна кароткі час.

У час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на тым, што ў Беларусі, падабаецца гэта фонду ці не, не маюць намеру ламаць выпрацаваную схему сацыяльнай дзяржавы. «Мы не можам пакінуць ні адно дзіця, ні аднаго старога, інваліда без дапамогі нашага грамадства, дзяржавы, — падкрэсліў Прэзідэнт. — У гэтым сэнс сацыяльнай дзяржавы. Мы не можам іх проста выкінуць на абочыну дарогі, па якой ідзём».

Усе астатнія прапановы фонду, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, абсалютна рэалізуюцца ў Беларусі.

У сваю чаргу Пітэр Долман лічыць, што ў МВФ і беларускага боку адны мэты па пабудове эфектыўнай і развітой эканомікі Беларусі. Ён падзякаваў Прэзідэнту за адкрытасць, якую ён прадэманстраваў падчас сустрэчы. Па словах кіраўніка місіі МВФ, гэта служыць знакам вельмі прадукцыйнага ўзаемадзеяння, якое развіваецца паміж фондам і Беларуссю.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.